Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

28 Май 2021

Лукашэнка пацвярджае інтарэс Беларусі да стварэння сумесных прадпрыемстваў з Эфіопіяй

Лукашэнка пацвярджае інтарэс Беларусі да стварэння сумесных прадпрыемстваў з Эфіопіяй

28 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Эфіопіі Сахле-Ворк Зеўдэ з нацыянальным святам - Днём устанаўлення міру і дэмакратыі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Упэўнены, што традыцыйная дружба, узаемная павага і дасягнуты ўзровень развіцця двухбаковых адносін з'яўляюцца надзейным фундаментам для далейшага паглыблення сувязей паміж нашымі дзяржавамі, асабліва ў гандлі, навуцы і адукацыі. Спадзяюся на павелічэнне ў наступныя гады колькасці беларускай тэхнікі і абсталявання ў гаспадарцы вашай краіны і разлічваю на рэалізацыю праектаў па стварэнні сумесных прадпрыемстваў у галінах сельскагаспадарчага і прамысловага машынабудавання", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Сахле-Ворк Зеўдэ добрага здароўя і поспехаў, а грамадзянам Эфіопіі - міру і працвітання.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі