10 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ставіць задачу па спрашчэнні і патанненні дазвольнай сістэмы. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння на нарадзе па выніках дзейнасці праваахоўных органаў у 2016 годзе і пытаннях аптымізацыі праваахоўнай і судовай сістэм, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Трэба старацца спрашчаць і рабіць таннейшай дазвольную сістэму. Няправільна, калі дзяржорган імкнецца зарабляць на сертыфікацыі прадукцыі або выдачы ліцэнзій. Менавіта адсюль ідзе карупцыя і іншыя злоўжыванні. Гэта стрымлівае эканамічнае развіццё", - заявіў Прэзідэнт.
Важнасць работы ў гэтым напрамку Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў на прыкладзе МНС, адзначыўшы неабходнасць новых падыходаў да нагляднай дзейнасці. "Пажарны інспектар не павінен быць пудзілам, асабліва для прадпрымальнікаў. Мы аб гэтым гаварылі, і думаю, што пасля гэтых размоў справа з мёртвага пункта зрушылася", - сказаў кіраўнік дзяржавы.