Warning: session_start() [function.session-start]: open(/var/tmp/php53/session/sess_19c59101bc40a182dce33ccb711e0a51, O_RDWR) failed: No space left on device (28) in /var/www/index.php on line 15

Warning: session_start() [function.session-start]: Cannot send session cookie - headers already sent by (output started at /var/www/index.php:15) in /var/www/index.php on line 15

Warning: session_start() [function.session-start]: Cannot send session cache limiter - headers already sent (output started at /var/www/index.php:15) in /var/www/index.php on line 15
 Лукашэнка патрабуе дакладнай рэалізацыі рашэнняў па развіцці прадпрымальніцтва | Бізнес-навіны Беларусі | Бизнес, Беларусь | Belarus.by | Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Ошибка при работе с базой данных. Пожалуйста, обратитесь к администратору.
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

24 Крс 2018

Лукашэнка патрабуе дакладнай рэалізацыі рашэнняў па развіцці прадпрымальніцтва

24 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка патрабуе дакладнай рэалізацыі рашэнняў па развіцці прадпрымальніцтва. Аб гэтым ён заявіў сёння ў Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Цяпер праводзіцца вялікая работа па актуалізацыі заканадаўства з улікам норм дэкрэта "Аб развіцці прадпрымальніцтва". Яшчэ раз папярэджваю кожнага распрацоўшчыка: не смейце скажаць ні дух, ні літару прынятых рашэнняў. Калі недзе сумняваецеся, лепш лішні раз парайцеся", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён нагадаў, што ў гэтым годзе ўжо ўступілі ў сілу важныя прававыя акты, якія знамянуюць пачатак чарговага этапу развіцця краіны. "Але для таго, каб ён быў паспяховым, трэба актывізаваць не толькі органы выканаўчай улады і прадпрымальнікаў, але і работу нашых заканадаўцаў. Трэба прадумана, аператыўна ўнесці неабходныя змяненні ў дзеючыя кодэксы і законы каб пазбегнуць супярэчнасцей і нестыковак. Гэта адказная задача для парламентарыяў", - дадаў Прэзідэнт.

Беларускі лідар упэўнены, што ва ўсім павінен вяршэнстваваць прынцып эканамічнай эфектыўнасці. "Сёння глыбокая перапрацоўка ўласнай сыравіны, драўніны, сельскагаспадарчай прадукцыі так і застаецца на ўзроўні планаў, нягледзячы на велізарныя капітальныя ўкладанні. Хоць на гэтым можна зарабіць дзясяткі мільярдаў. Неабходна хутка асвойваць новыя напрамкі. У нас вырысоўваюцца контуры ІТ-краіны, сфарміраваны ўнікальныя ўмовы ў кітайска-беларускім парку, зроблена высокая стаўка на малы і сярэдні бізнес", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён упэўнены, што дынамічнае развіццё традыцыйных і новых галін дасць магчымасць Беларусі заняць дастойнае месца ў глабальных працэсах і не застацца ў ролі пасіўнага ўдзельніка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі