Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

29 Врс 2023

Лукашэнка падтрымаў праекты па будаўніцтве ў Магілёўскай вобласці новых рыбаводных комплексаў

Лукашэнка падтрымаў праекты па будаўніцтве ў Магілёўскай вобласці новых рыбаводных комплексаў

29 верасня, Бялыніцкі раён /Кар. БЕЛТА/. У Магілёўскай вобласці пабудуюць новыя комплексы па вытворчасці ікры фарэлі і рыб каштоўных парод. Падрабязнасці далажылі Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку ў час яго паездкі ў Бялыніцкі раён, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка наведаў участак па гадоўлі рыб каштоўных парод "Вішоў" фарэлевай гаспадаркі "Лахва". Прэзідэнту далажылі аб перспектывах развіцця рыбаводчай галіны на тэрыторыі Магілёўскай вобласці, прымаемых мерах па нарошчванні вытворчасці каштоўных парод рыб. Затым кіраўнік дзяржавы азнаёміўся з тэхналогіяй гадоўлі рыб.

"Імпарт рыбы і рыбнай прадукцыі за 2022 год склаў 164 тысячы тон. Калі ў грашах, гэта $500 млн. З іх імпарт свежай і ахалоджанай фарэлі - 9,4 тысячы тон", - далажыў губернатар Магілёўскай вобласці Анатоль Ісачанка.

"500 мільёнаў імпарту - гэта добры рынак", - адзначыў Прэзідэнт.

Як праінфармавалі Аляксандра Лукашэнку, у Краснапольскім раёне паблізу ракі Палуж плануецца стварыць комплекс па вытворчасці рыб каштоўных парод. Вытворчая магутнасць складзе 1 тыс. т фарэлі ў год. Папярэдні кошт праекта складае амаль Br40 млн.

Яшчэ адзін рыбаводны комплекс па вытворчасці аплодненай ікры вясёлкавай фарэлі з'явіцца ў Чэрыкаве. Яго будаўніцтва абыдзецца амаль у Br35 млн.  Праектная магутнасць - 25 млн ікрынак у год.

Цяпер патрэбнасць Беларусі ў аплодненай ігры складае 4 млн штук. Пакуль яна імпартуецца. З уводам новых комплексаў штогадовая патрэбнасць павялічыцца ў 8 разоў - да 32,5 млн штук. Таму абмяркоўваецца яшчэ будаўніцтва ў будучым фарэлевага матачніка.

На будаўніцтва рыбаводных комплексаў грошы хоча выдзеліць са свайго інавацыйнага фонду Магілёўскі аблвыканкам. У першую чаргу размова ідзе аб вытворчасці аплодненай ікры.

"Добра, мы падтрымаем гэта. Нават калі будзе не хапаць, пазычым крыху грошай. Але трэба гэта імгненна пабудаваць, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Давайце будзем гэтыя два праекты рэалізоўваць".

Наведваючы восенню мінулага года Беларускую нацыянальную біятэхналагічную карпарацыю, кіраўнік дзяржавы даручыў губернатарам прадумаць новыя крокі ў развіцці рыбаводства з улікам наяўнасці сучаснага камбікорму.

Прэзідэнт падкрэсліў, што размова ў тым ліку пра каштоўныя пароды рыб. Напрыклад, у адной з гаспадарак краіны ўжо асвоілі вытворчасць чорнай ікры, якая па смакавых якасцях выйграе на сляпых дэгустацыях, атрымлівае высокія ацэнкі спецыялістаў.

"Калі мы гэта можам рабіць і там добрая прыбытковасць, маржынальнасць, ну дык давайце пабудуем больш, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Сядзьце і падумайце, што мы можам вырабляць тут (у Беларусі. - Заўвага БЕЛТА), якую рыбу. Корм ёсць".

Дзяржаўнай праграмай "Аграрны бізнес" на 2021-2025 гады прадугледжана павелічэнне аб'ёмаў вытворчасці каштоўных відаў рыб - ласасёвых і асятровых - па ўсёй краіне практычна ўдвая.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі