3 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка паабяцаў строга разабрацца па фактах "наездаў" на інвестараў. Аб гэтым ён заявіў на сустрэчы з прадстаўнікамі грамадскасці, беларускіх і замежных СМІ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Разборкі будуць жорсткія, калі паступіць сігнал аб тым, што на інвестара нехта "наехаў", - у нас зусім іншая палітыка. Калі такое будзе, давядзіце да мяне, разбяромся, у мяне ўлады для гэтага дастаткова, - падкрэсліў беларускі лідар. - Ёсць людзі, якія любога паставяць на месца за "наезды", за рэкет".
На думку Аляксандра Лукашэнкі, у Беларусі прыняты вычарпальныя меры для прыцягнення інвестыцый. "Патрэбны проста веды, імкненні, уменні. Ну і грошы", - дадаў Прэзідэнт.
Ён праінфармаваў аб перагаворах з КНР па прыцягненні $700 млн для малога і сярэдняга бізнесу. "Я думаю, мы дамовімся, і нейкую суму будзем выдзяляць спецыяльна пад канкрэтныя праекты (сямейны бізнес і г.д.)", - растлумачыў Аляксандр Лукашэнка.
Прычым бізнес павінен прыносіць карысць не толькі інвестарам, але і дзяржаве, рэзюмаваў ён.-