3 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзяржава будзе старацца падтрымліваць будаўніцтва жылля ў рэгіёнах. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з прадстаўнікамі грамадскасці, беларускіх і замежных СМІ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Жыллёвае будаўніцтва разглядаем з пункту гледжання лакаматыва эканомікі. Будзем старацца ствараць умовы для большага будаўніцтва. Але пра Мінск трэба паціху забываць, там мы будаваць не будзем. Прынамсі, такімі тэмпамі, як было раней. Я не хачу, каб у Мінск мы сабралі ўсю краіну і агалілі ў плане працоўных рэсурсаў рэгіёны. Мы ім ільготы далі, няхай там бізнес развіваецца, там будзем старацца падтрымліваць будаўніцтва жылля", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
Ён нагадаў, што ў рамках падтрымкі жыхароў сельскіх населеных пунктаў дзяржава выдзяляла крэдыты на будаўніцтва жылля пад 1 працэнт гадавых. "Нам трэба было затрымаць там людзей. І гэта часткова ўдалося. Таму будзем у гэтым напрамку працаваць", - сказаў Прэзідэнт.