Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

1 Сак 2019

Лукашэнка: ніхто нікому ў Беларусі не перашкаджае прыватызаваць прадпрыемствы

Лукашэнка: ніхто нікому ў Беларусі не перашкаджае прыватызаваць прадпрыемствы

1 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ніхто нікому ў Беларусі не перашкаджае прыватызаваць прадпрыемствы. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў час сустрэчы з прадстаўнікамі грамадскасці і экспертнай супольнасці, беларускіх і замежных СМІ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы пры гэтым падкрэсліў, што ёсць пэўны механізм: спачатку трэба ўзгадніць сваю прапанову з самім прадпрыемствам, потым з мясцовымі органамі ўлады. Пасля ўрад унясе свае прапановы Прэзідэнту. "Ніхто нікому ў Беларусі не перашкаджае атрымаць нават калгас Радамана (СВК "Агракамбінат "Сноў". - Заўвага БЕЛТА), і ён нават супраць не будзе. Але трэба прыйсці адразу да яго, у працоўны калектыў (такі парадак), затым мясцовыя органы ўлады сваё слова скажуць, потым урад мне ўнясе прапанову", - растлумачыў кіраўнік дзяржавы. Пры гэтым ён падкрэсліў, што, маючы пэўныя планы па прыватызацыі той ці іншай гаспадаркі, бізнесмен павінен прадставіць дакладны бізнес-план.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ён часта чуе пытанне, ці не пара зрабіць сельскую гаспадарку прыватнай. Ён нагадаў, што ў свой час дастаткова "паваджаўся з гэтымі калгасамі, саўгасамі". "Я не рабіў гэта адразу. Я даў ім магчымасць стаць на ногі, - падкрэсліў Прэзідэнт. - Адна пяцігодка, другая, трэцяя - няма вынікаў. І я 25 працэнтаў калгасаў некаму сілай аддаў. Я практычна перадаў іх бізнесу, прыватызаваў".

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, сёння ён не гатовы кінуць у вір яшчэ не памацнелую сельскую гаспадарку, перадаўшы яе ў рукі прыватнага бізнесу і пазбавіўшы датацый. У якасці прыкладу паспяховага прадпрыемства Прэзідэнт прывёў СВК "Агракамбінат "Сноў". "Самае лепшае прадпрыемства ў краіне! Любы прыватнік можа яму пазайздросціць", - звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка. Паводле яго слоў, ёсць і іншыя гаспадаркі, якія паспяхова працуюць нават па "дзедаўскіх" метадах, без выкарыстання найноўшых комплексаў, яны атрымліваюць датацыі, але могуць цалкам абысціся і без іх. Ні адно прыватнае прадпрыемства не можа канкурыраваць з такімі гаспадаркамі, канстатаваў кіраўнік дзяржавы.

Што датычыцца самой працэдуры прыватызацыі, Аляксандр Лукашэнка адзначыў: "У Беларусі так: ты кавалак зямлі без Прэзідэнта не атрымаеш". І гэта практыка абгрунтаваная, падкрэсліў ён. Прэзідэнт нагадаў, што ў свой час гэтыя паўнамоцтвы былі перададзены губернатарам. Гэта прывяло да таго, што "на месцах пачаўся разбой". Кіраўнік дзяржавы прывёў выпадак, калі амаль 500 га самых урадлівых зямель былі перададзены замежнаму бізнесмену. "І што ён там пабудаваў? Ужо 15 гадоў мінула. Я быў вымушаны з міжнародным скандалам забраць у яго зямлю, рэкультываваць усё і сеяць там збожжа, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Пасля гэтага (было шмат такіх выпадкаў) я зноў вярнуў гэта права Прэзідэнту". "Магчыма, нехта лічыць, што Прэзідэнт гэтым не павінен займацца, - прадоўжыў ён. - А я ад гэтага адысці не магу, таму што як толькі гэта аддаеш на водкуп некаму - пачынаецца поўны беспарадак. Ідуць навыперадкі: хто мацнейшы - той перахапіў, хто бедны - выкінулі".

Што датычыцца прагучаўшага меркавання аб тым, што, магчыма, у Беларусі пара перастаць "кашмарыць" бізнес, Аляксандр Лукашэнка растлумачыў, што адзінай прычынай, па якой сёння "кашмараць" бізнес, з'яўляецца нявыплата падаткаў. Кіраўнік дзяржавы прытрымліваецца пазіцыі: выплаці падаткі - і спі спакойна. "Не я прыдумаў гэту формулу. І калі ты не заплаціў падаткі - кашмарыць будуць", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Вяртаючыся да тэмы прыватызацыі сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, генеральны дырэктар СП "Санта Імпэкс Брэст" Аляксандр Машэнскі адзначыў, што першая гаспадарка, у якую кампанія інвесціравала каля $40 млн, не адразу паказала дадатную дынаміку. "Толькі цяпер, праз 10 гадоў, мы бачым, што гэта пачало прыносіць свае вынікі, - адзначыў ён. - На гэтым прыкладзе і на ўласным эфектыўным бізнесе я ўбачыў, што гэта займае дзесяцігоддзі. І каштуе нямала грошай".

Паводле слоў Аляксандра Машэнскага, у гаспадарках Брэсцкай вобласці сёння назіраюцца станоўчыя змяненні: усё больш іх пачынае цвёрда стаяць на нагах. Гэта сведчыць аб тым, што рэалізуемая ў краіне праграма па будаўніцтве новых і рэканструкцыі дзеючых малочнатаварных ферм пачала даваць вынікі, лічыць кіраўнік СП. У цэлым жа ён лічыць, што эфектыўнасць сельгаспрадпрыемства залежыць не столькі ад формы ўласнасці, колькі ад кіраўніка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі