2 сакавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць неабходным за бягучы год асучасніць падатковую сістэму і зрабіць яе дружалюбнай для суб'ектаў гаспадарання. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння пры справаздачы ўрада, Нацыянальнага банка, аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама аб выніках работы эканомікі за 2017 год і задачах па забеспячэнні ўстойлівага эканамічнага росту, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"За бягучы год урад і парламент павінны асучасніць падатковую сістэму, выключыўшы ўсё лішняе, што нарасло за гады практыкі", - запатрабаваў кіраўнік дзяржавы.
Прэзідэнт падкрэсліў, што "падатковая сістэма павінна быць простай, зразумелай і стаць, калі можна так сказаць, дружалюбнай да суб'ектаў гаспадарання".
"Цяпер сакавік, а практычнай работы няма, - канстатаваў Аляксандр Лукашэнка. - Амаль два месяцы групы нейкія стваралі. Падатковы кодэкс - персанальнае заданне першаму віцэ-прэм'еру".