Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

11 Снж 2015

Лукашэнка наведаў сумесную беларуска-туркменскую выстаўку-кірмаш і Алімпійскі гарадок у Ашхабадзе

11 снежня, Ашхабад /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, які знаходзіцца з афіцыйным візітам у Туркменістане, сёння наведаў сумесную беларуска-туркменскую выстаўку-кірмаш і Алімпійскі гарадок, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На выстаўцы прадстаўлена прадукцыя 117 кампаній. На першым паверсе комплексу праходзіць кірмаш, куды могуць прыйсці ўсе жадаючыя прадэгуставаць прадстаўленую прадукцыю, тут жа вядзецца работа з дылерамі, гатовымі ў далейшым купляць яе. Дэманструюцца як прадукты харчавання, так і тавары народнага спажывання, у прыватнасці беларуская мэбля, газавыя пліты, беларускія шпалеры і іншая прадукцыя, якая можа быць запатрабавана сёння на туркменскім рынку. На другім паверсе праходзіць выстаўка для спецыялістаў, дзе абмяркоўваюцца будучыя кантракты, магчымыя пастаўкі і перспектывы сумеснай вытворчай кааперацыі.Лукашэнка наведаў сумесную беларуска-туркменскую выстаўку-кірмаш і Алімпійскі гарадок у Ашхабадзе

Як паведаміў старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Міхаіл Мятлікаў, да пачатку выстаўкі планавалася падпісанне ўжо 8 кантрактаў на агульную суму $10,5 млн. У прыватнасці, кантракты кампаній "Белнафтахім", "Белшына", "Магілёўхімвалакно" на ПЭТ-сыравіну для вытворчасці ПЭТ-бутэлек, "Магатэкс", Магілёўскі мясакамбінат, "Мінск Крышталь" на пастаўку гатовай прадукцыі і беларускага спірту. Акрамя таго, на выстаўцы прадстаўлены стэнды міністэрстваў адукацыі, спорту і турызму, дзе дадаткова абмяркоўваюцца пытанні навучання туркменскіх студэнтаў у Беларусі. Паводле слоў Міхаіла Мятлікава, плануецца, што выстаўку-кірмаш наведаюць дэлегацыі праводзімай у Ашхабадзе ў гэтыя дні міжнароднай канферэнцыі.Лукашэнка наведаў сумесную беларуска-туркменскую выстаўку-кірмаш і Алімпійскі гарадок у Ашхабадзе

Аляксандр Лукашэнка агледзеў экспазіцыю як беларускай, так і туркменскай прадукцыі. Каля стэнда з паліграфічнай прадукцыяй міністр інфармацыі Беларусі Лілія Ананіч прэзентавала кнігу Прэзідэнта Туркменістана ў перакладзе на беларускую мову. У кнізе кіраўнік туркменскай дзяржавы расказвае пра свайго дзядулю - сельскага настаўніка. Кніга выдадзена па выдавецкай праграме Мінінфарма.

Прэзідэнт Беларусі сёння таксама наведаў Алімпійскі гарадок, дзе агледзеў шматфункцыянальную спартыўную арэну, велатрэк, залу цяжкай атлетыкі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі