16 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нас хочуць прадставіць сусветнымі ізгоямі, але асноўныя планетарныя рынкі нас падтрымліваюць. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы з палітычным актывам краіны, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Кіраўнік дзяржавы ўпэўнены, што трэба нарошчваць намаганні ў тых рэгіёнах планеты, дзе нас чакаюць і разумеюць. "Менавіта з імі звязаны выхад з пандэмійнага крызісу. Гэта, перш за ўсё, пастаянныя члены Савета Бяспекі ААН - Расія, Кітай, краіны СНД, хуткарастучыя дзяржавы Цэнтральнай Азіі", - лічыць Аляксандр Лукашэнка.
На думку Прэзідэнта, на міжнародных пляцоўках, у першую чаргу ААН, трэба прыкласці намаганні па давядзенні рэальнага стану спраў у Беларусі і ролі гегемонаў у няўдалай спробе каляровай рэвалюцыі ў нашай краіне.
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што саюзнікам і ўсім іншым трэба прадаставіць інфармацыю, якая выкрывае сутнасць новай генерацыі каляровых тэхналогій.