25 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусі патрэбна магутная база для вытворчасці вакцын. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на пасяджэнні-нарадзе з Нацыянальнай акадэміяй навук, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Мне падабаецца ваша рашучасць. Апошні раз я ў гэтым пераканаўся, калі была пастаўлена задача вырабіць сваю вакцыну ад каранавіруса і стварыць уласную вытворчасць", - расказаў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт прызнаўся, што спачатку ён сумняваўся, што ў краіне ўдасца наладзіць вытворчасць уласнай вакцыны, ці не спалохаюцца такога выкліку самі вучоныя. Але яны праявілі рашучасць, адзначыў кіраўнік дзяржавы.
"Думаю, мы своечасова ўвядзём той завод па вытворчасці вакцыны, які намецілі, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Нам патрэбна магутная навука і, самае галоўнае, вытворчая база па вытворчасці вакцын, яшчэ раз падкрэсліваю, не толькі ад каранавіруса".