24 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Неабходна канчаткова ўзгадніць з Расіяй умовы паставак нафты і газу ў Беларусь. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на перагаворах у пашыраным складзе з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ад энергетычнай сферы залежаць рытмічная работа прамысловасці, кошт канечнай прадукцыі. "Неабходна канчаткова ўзгадніць умовы паставак нафты і газу ў Рэспубліку Беларусь. Мы абмяркоўваем гэта не першы год, і сёння Уладзімір Уладзіміравіч прыняў адпаведнае рашэнне. Думаю, урады ў бліжэйшыя дні ў гэтым рэчышчы дапрацуюць гэтыя пагадненні. Мы дэталёва разабралі ўсе нюансы", - заўважыў Прэзідэнт.
Таксама Беларусь гатова прадаўжаць работу з расійскімі кампаніямі ў сферы атамнай энергетыкі. Вопыт узвядзення Беларускай АЭС адкрыў новыя магчымасці для далейшага засваення гэтых тэхналогій, падрыхтоўкі кваліфікаваных кадраў і нават сумеснага будаўніцтва такіх аб'ектаў у трэціх краінах.