Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

4 Чэр 2021

Лукашэнка: мы прымем меры, каб ніхто не перашкаджаў "Граніту" працаваць на ўнутраным рынку

Лукашэнка: мы прымем меры, каб ніхто не перашкаджаў

4 чэрвеня, Мікашэвічы /Кар. БЕЛТА/. У бліжэйшы час будуць прыняты меры, каб ніхто не перашкаджаў прадпрыемству "Граніт" працаваць на ўнутраным рынку. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў час размовы з работнікамі "Граніта", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Урад у бліжэйшыя дні прыме адпаведныя меры, каб ніхто не перашкаджаў вам працаваць на ўнутраным рынку", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт нагадаў, што ў 2013 годзе было прынята рашэнне аб распрацоўцы прадпрыемствам новага радовішча - "Сітніцкае". Але цяпер работы там вядуць не спяшаючыся. Пакуль "Граніту" трэба хаця б рэалізаваць сыравіну з бягучага радовішча "Мікашэвічы". "Перш за ўсё трэба рэалізаваць тое, што вы тут вырабляеце", - падкрэсліў ён.

Для гэтага трэба адкрываць новыя рынкі, дамовіцца аб павелічэнні паставак з Расіяй. У гэтым пытанні ўрад акажа садзейнічанне. "Ураду я даручыў, каб неадкладна звязаліся з расіянамі. Паспрабуем тут вам дапамагчы, - запэўніў кіраўнік дзяржавы. - Ёсць да гэтага цяпер тэндэнцыі ў адносінах з Расійскай Федэрацыяй. І яны, і мы трапілі ў няпростую сітуацыю: усе нас хочуць прыціснуць. Каб галаву не падняла Расія - ядзерная дзяржава. Таму мы сёння ў адной лодцы з імі".

Але, акрамя іншых краін, прадпрыемству трэба актыўней асвойваць і ўнутраны рынак, звярнуў увагу Прэзідэнт. Напрыклад, у Беларусь імпартуецца шчэбень з Украіны.

"Мы вельмі лёгка аддаём свае рынкі для іншых. Яны бар'еры нам выбудоўваюць, пачынаючы ад паветра і заканчваючы таварамі, якія мы стараемся туды прадаць, а мы растапырыліся, як у горадзе кажуць: давайце вязіце. На шкоду сваім, - дадаў Аляксандр Лукашэнка. - Паглядзім на свой унутраны рынак, каб яго абараніць".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі