Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

27 Лют 2020

Лукашэнка: міністры па-свойму трактуюць нашы дамоўленасці з Пуціным

Лукашэнка: міністры па-свойму трактуюць нашы дамоўленасці з Пуціным

27 лютага, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заяўляе, што "міністры па-свойму трактуюць" яго нядаўнія дамоўленасці з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным у частцы паставак нафты. Адпаведныя заявы ён зрабіў сёння на сустрэчы са старшынёй Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Міхаілам Мясніковічам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Не паспелі з Пуціным дамовіцца аб тым, што яны нам за кошт прэмій або нечага там (гэта іх справа) кампенсуюць зніжэнне гэтай пошліны (калі, напрыклад, мы $1 млрд ад пошліны атрымлівалі ў мінулым годзе, а сёння $700 млн, то $300 млн Расія кампенсуе), вечарам ужо міністры па-свойму трактуюць нашы дамоўленасці - двух прэзідэнтаў. Бяру запіс размовы: дакладна, чорным па белым была дамоўленасць, што розніцу нам кампенсуюць. Гэта значыць, фінансава мы застанёмся на ўзроўні мінулага года. Гэтага няма. Ну што гэта за саюз такі", - заявіў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка таксама нагадаў, што расійскія кампаніі неабгрунтавана настойвалі на выплаце ім дадатковай прэміі пры пастаўках нафты ў Беларусь: "Мы вам прададзім нафту па сусветнай цане, але вы яшчэ нам на кожнай тоне заплаціце прэмію". "Дык прэмію плацяць тым, хто купляе. Калі мы купляем тавар, матывуйце, вы нам прэмію дайце. Не. Чаму - таму што няма нармальных правіл. Права сілы - нахіліць, прымусіць. Гэта ненармальна. І ў СМІ робяцца кожны дзень атакі: Лукашэнка нечага хоча. Ды я ўжо нічога не хачу, акрамя таго, аб чым мы дамовіліся", - падкрэсліў беларускі лідар.

Ён таксама закрануў тэму цэнаўтварэння на прыродны газ, які пастаўляецца з Расіі. "Нам гавораць: $127 (за 1 тыс. куб.м - гэта добра). Вы ведаеце, па колькі Польшча сёння атрымлівае амерыканскі газ, які трэба перавесці ў вадкі стан, прывезці сюды, рэгазіфікаваць і па трубе паставіць? $90!", - сказаў Прэзідэнт.

"Мы расіянам гаворым (як яны прапанавалі): давайце як у мінулым годзе. У мінулым годзе, з улікам ператаможкі нафты (працэдура ператаможкі адносна часткі пастаўляемай расійскай нафты адменена ў 2020 годзе, у выніку чаго бюджэт Беларусі страчвае значныя сродкі. - Заўвага БЕЛТА), было $110-$111. "Не, давайце $127". На біржы сёння ўжо ніжэй за $100 таргуецца газ. Гэта што, нармальна? Гэта што, прымус да інтэграцыі?" - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі