Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

15 Снж 2024

Лукашэнка: Мінск імкнецца стаць міжнародным гандлёва-лагістычным і вытворчым хабам

Лукашэнка: Мінск імкнецца стаць міжнародным гандлёва-лагістычным і вытворчым хабам

15 снежня, Маскат /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў аб імкненні Мінска стаць міжнародным гандлёва-лагістычным і вытворчым хабам. Аб гэтым гаворыцца ў яго артыкуле, які выйшаў на электронным партале газеты Omandaily, паведамляе БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы запэўніў, што беларускія экспарцёры гатовы да сумеснага асваення новых рынкаў у рамках нацыянальнай праграмы Амана па прыцягненні замежных інвестыцый.

"Дзякуючы свайму размяшчэнню Мінск таксама імкнецца ўмацоўваць інвестыцыйнае супрацоўніцтва шляхам прыцягнення прамых замежных інвестыцый высокай якасці для рэалізацыі амбіцыйнай задачы - стаць міжнародным гандлёва-лагістычным і вытворчым хабам", - гаворыцца ў артыкуле.

Прэзідэнт упэўнены, што гэта выдатная магчымасць для аманскіх кампаній, якія шукаюць сферы для інвесціравання ў несыравінныя галіны. "Такое партнёрства будзе садзейнічаць развіццю вытворчай базы ў розных сектарах эканомікі і павелічэнню ўкладу экспарту ў ВУП нашых краін", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі