Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

20 Кст 2023

Лукашэнка: мець дзве АЭС было б вельмі і вельмі выгадна для Беларусі

Лукашэнка: мець дзве АЭС было б вельмі і вельмі выгадна для Беларусі
Фота з архiва

20 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мець дзве атамныя электрастанцыі было б вельмі і вельмі выгадна для Беларусі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на нарадзе па пытанні ўдасканалення сістэмы планавання і кантролю за рэалізацыяй стратэгічных праектаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Беларускую атамную станцыю кіраўнік дзяржавы назваў адным са стратэгічных праектаў. Ён нагадаў, што да гэтага ў краіне не займаліся такімі тэхналогіямі і ўзвядзенне атамнага аб'екта прывяло да з'яўлення новай галіны. Узяліся за рэалізацыю гэтага праекта з настойлівай падачы Прэзідэнта.

"Выбралі дзве пляцоўкі, адну станцыю пабудавалі. І сёння ў нас спажыванне атамнай энергетыкі да агульнага спажывання электраэнергіі вышэйшае, чым у Злучаных Штатах Амерыкі і нават у Расіі. Ад агульнага недзе чвэрць мы замяшчаем за кошт мірнага атама. Сёння я акуратна падводжу вас да таго, што нядрэнна было б і другую атамную станцыю мець у краіне. Гэта вельмі-вельмі выгадна", - звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы.

Паводле яго слоў, такія прапрацоўкі на першапачатковым этапе ідуць. "Або мы дабаўляем два блокі на існуючай пляцоўцы, або ў Магілёўскай вобласці, дзе ў нас другая пляцоўка, будуем яшчэ два блокі. І тады больш за палову  электрычнасці мы атрымаем ад атамнай станцыі. Чыстага, вельмі выгаднага прадукту", - падкрэсліў беларускі лідар.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі