8 верасня, Мінск /Святлана Саўко - БЕЛТА/. Прыватны бізнес у Беларусі павінен шырэй удзельнічаць у асваенні кітайскіх крэдытаў. Аб гэтым сёння заявіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, прымаючы з дакладам старшыню Нацыянальнага банка Паўла Калаура, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Прэзідэнт нагадаў, што Кітай прадастаўляе Беларусі крэдыты на $7 млрд на выгадных умовах. Гэтыя грошы неабходна выкарыстоўваць для рэалізацыі значных праектаў, дзякуючы якім будуць у тым ліку стварацца новыя рабочыя месцы, лічыць Аляксандр Лукашэнка. Ён чарговы раз выказаў незадавальненне тым, што такіх праектаў прапануецца недастаткова.
"Трэба шырэй даваць магчымасць прыватнікам, асабліва малому, сярэдняму бізнесу. Яны заўсёды вярталі грошы, у нас ніколі не было з імі праблем", - сказаў кіраўнік дзяржавы. Галоўнае, каб праект быў бяспечным і выгадным для краіны, дадаў ён.
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што $7 млрд - гэта добры кусок работы, і кітайскія партнёры гатовы скараціць звязанасць гэтага крэдыту. Такім чынам, як адзначыў Прэзідэнт, у Беларусі "ёсць добрыя кропкі, якія можам задзейнічаць і спакойна прайсці пік сусветнага крызісу, у які мы аказаліся ўцягнуты".