Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

4 Жнв 2016

Лукашэнка лічыць магчымым абмеркаваць "разняволенне" заканадаўства для развіцця аграэкатурызму

4 жніўня, Браслаўскі раён /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць магчымым абмеркаваць "разняволенне" заканадаўства для развіцця аграэкатурызму. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння ў час знаёмства з турыстычнымі аб'ектамі Браслаўскага раёна, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прадстаўнікі мясцовага агратурыстычнага бізнесу расказалі кіраўніку дзяржавы аб дасягненнях у гэтай сферы і патэнцыяле турыстычных магчымасцей, якія неабходна развіваць, у тым ліку яны закранулі некаторыя складанасці пры будаўніцтве аграсядзіб у Браслаўскім раёне.

Аляксандр Лукашэнка выказаў меркаванне, што турыстычны бізнес, у тым ліку аграэкатурызм, неабходна больш актыўна развіваць. Ён прыслухаўся да прапаноў спецыялістаў у гэтай сферы і сказаў, што трэба канкрэтна абмеркаваць гэтыя праблемы. "Уносьце прапановы, можа, сапраўды ўсё забюракратызавана і трэба разнявольваць", - дадаў Прэзідэнт. Пры гэтым ён прыгадаў аб тым перыядзе пачатку прэзідэнцкай дзейнасці, калі патрабавалася яго ўмяшанне, каб спыніць дзяльбу ласых прыродных куткоў.

"Тады мною было прынята жорсткае рашэнне - захаваць усё для людзей", - адзначыў кіраўнік дзяржавы. У выніку ў краіне былі створаны нацыянальныя паркі, прыроднымі багаццямі якіх могуць любавацца ўсе жыхары краіны. Прэзідэнт падкрэсліў, што на сучасным этапе развіцця аграэкатурызму неабходна, напэўна, вярнуцца да гэтага пытання і ўважліва паглядзець, што можна яшчэ зрабіць для развіцця гэтага напрамку. "Прапанова правільная - можа, недзе трэба разняволіць заканадаўства, каб даць магчымасць больш актыўна развівацца аграэкатурызму, у тым ліку аграсядзібам", - лічыць Аляксандр Лукашэнка.

Пры гэтым непахісным застаецца яго патрабаванне - да агульнанародных прыродных багаццяў павінны мець доступ усе людзі.

З развіццём турызму ў Браслаўскім раёне Аляксандр Лукашэнка азнаёміўся на прыкладзе прыватнага турыстычнага ўнітарнага прадпрыемства "Грын клаб", паслугамі якога карыстаюцца і грамадзяне іншых дзяржаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі