Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

30 Ліп 2021

Лукашэнка: якія б цяжкасці ні стваралі санкцыі, для нас гэта прычына нарасціць унутраныя рэзервы

Лукашэнка: якія б цяжкасці ні стваралі санкцыі, для нас гэта прычына нарасціць унутраныя рэзервы

30 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка назваў устойлівую стваральную працу ў якасці аднаго з вектараў развіцця краіны. Аб гэтым ён заявіў сёння на сустрэчы з актывам мясцовай вертыкалі па актуальных пытаннях грамадска-палітычнай абстаноўкі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў неабходнасць паслядоўнай рэалізацыі рашэнняў Усебеларускага сходу, рэалізуючы вектар на ўстойлівую стваральную працу.

"Ключавыя рашэнні, прынятыя на форуме, застаюцца для нас прыярытэтамі, нягледзячы ні на якія знешнія абставіны. Якія б цяжкасці ні стваралі санкцыі, для нас гэта прычына нарасціць унутраныя рэзервы, удасканальваць сістэму кіравання, працаваць з інвестарамі і кожны дзень дабаўляць. Мы ні на міліметр не павінны ўпасці па валавым унутраным прадукце, па руху нашай эканомікі. Ні ў якім выпадку, недапушчальна", - падкрэсліў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што для кіраўнікоў прадпрыемстваў цяпер гарачая пара - час заключэння кантрактаў, пошуку рынкаў збыту і кропак росту. "Зніжэння вытворчасці, продажаў прадукцыі прамысловасці і сельскай гаспадаркі быць не павінна. У гэтым сутнасць нашых антысанкцый", - сказаў ён.

Асаблівую ўвагу, паводле слоў Прэзідэнта, трэба ўдзяліць гарадам - 80-тысячнікам: "Мы прынялі ўсе рашэнні. Там павінна перш за ўсё актыўна працаваць кіраўніцтва гэтых гарадоў. Але і губернатары павінны звяртаць увагу, а міністры (там, дзе пастаўлена задача, прыняты планы) павінны іх рэалізоўваць".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі