Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

2 Лют 2017

Лукашэнка: Ёсць рэальныя магчымасці для дасягнення беларуска-пакістанскага тавараабароту $1 млрд да 2020 года

2 лютага, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. У гандлі паміж Беларуссю і Пакістанам ёсць рэальныя магчымасці для дасягнення ўзаемнага тавараабароту $1 млрд да 2020 года. Упэўненасць у гэтым выказаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы са старшынёй сената парламента Пакістана Міянам Раза Рабані, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Нам трэба сур'ёзна падумаць аб умацаванні нашых адносін", - заявіў кіраўнік дзяржавы, вітаючы пакістанскага госця.

Аляксандр Лукашэнка акцэнтаваў увагу на тым, што склаліся вельмі добрыя, дружалюбныя адносіны з кіраўніцтвам Пакістана - Прэзідэнтам, прэм'ер-міністрам. Размова ідзе аб тым, каб пашырыць узаемадзеянне па ўсіх напрамках.

"Нам, вядома ж, патрэбна ваша падтрымка. Ведаючы, якую ролю адыгрываюць парламенты ў дзвюх краінах, хачу папрасіць вас, каб вы ў Пакістане ўзялі на кантроль выкананне дарожнай карты, па якой мы дамовіліся дзейнічаць у бліжэйшай і сярэднетэрміновай перспектывах", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. Ён нагадаў, што паміж Беларуссю і Пакістанам ёсць дамоўленасць выбудаваць да 2020 года фундамент гандлёва-эканамічных адносін, дасягнуць $1 млрд у гандлі.

"Патэнцыял нашага супрацоўніцтва і рэальныя магчымасці для гэтага існуюць, - упэўнены Прэзідэнт. - Мы нават можам перасягнуць гэты паказчык. Нам трэба не проста рабіць заявы, але і імкнуцца да гэтага ўзроўню, абазначаючы не толькі канкрэтныя напрамкі супрацоўніцтва, але і аб'ёмы тавараў, якія мы можам узаемна пастаўляць на рынкі адзін аднаго".

Пры гэтым кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на той факт, што забароненых тэм ва ўзаемадзеянні паміж Беларуссю і Пакістанам няма. "Мы можам супрацоўнічаць па ўсіх напрамках, - заўважыў Аляксандр Лукашэнка. - У нас сёння практычна няма рознагалоссяў. Але трэба пачынаць дзейнічаць, таму што час ідзе хутка, 2020 год не за гарамі".

Кіраўнік дзяржавы выказаў надзею, што дэпутаты парламентаў дзвюх краін, якія адказваюць за гэта супрацоўніцтва, будуць дзейнічаць больш актыўна.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі