Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

28 Стд 2022

Лукашэнка: дзяржава зробіць усё, каб людзі не адчулі негатыўных наступстваў знешняга націску

Лукашэнка: дзяржава зробіць усё, каб людзі не адчулі негатыўных наступстваў знешняга націску
Фота з архiва

28 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзяржава зробіць усё, каб людзі не адчулі негатыўных наступстваў знешняга націску. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Захад дабіўся адваротнага эфекту - рашуча настроіў супраць сябе нашых грамадзян, нават тых, якія верылі ў яго. Маштабныя сацыялагічныя даследаванні, праведзеныя ў мінулым годзе, паказалі, што грамадства не прымае дыктату звонку, рашуча не прымае такія спосабы ўдзеяння. А за ўведзеныя санкцыі супраць Беларусі якраз і выступаюць праславутыя "3 працэнты". Людзі ведаюць, што дзяржава заўсёды іх абароніць. Так і будзе. Зробім усё, каб просты чалавек не адчуў на сабе негатыўных наступстваў знешняга націску. Гэта важнейшая задача, якая пастаўлена перад нашым урадам", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, рэакцыя на санкцыі можа быць толькі адна - мабілізацыя, пошук новых магчымасцей для развіцця. "Іншага не дадзена. І мы гэтыя новыя кропкі намацалі. За кароткі перыяд станаўлення мы змаглі пабудаваць экспартна арыентаваную эканоміку. Няўжо нехта думае, што Беларусь не зможа ў яшчэ большым аб'ёме асвоіць азіяцкія, афрыканскія, паўднёваамерыканскія і іншыя рынкі далёкай дугі? Тым больш таго, што мы вырабляем, у тым ліку прадуктаў харчавання,  катастрафічна не хапае ў свеце. Дынаміка тавараабароту з Кітаем і іншымі краінамі названых рэгіёнаў - гэтаму адказ", - падкрэсліў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі