22 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка на прадстаўленні на пасадзе кіраўніка спраў Прэзідэнта Юрыя Назарава даручыў пашырыць спектр турыстычных паслуг у Белавежскай пушчы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Кіраўніцтва справамі прапануе турыстычны адпачынак у нацыянальных парках і Бярэзінскім біясферным запаведніку. На думку Прэзідэнта, неабходна ўдзяліць больш увагі рэкламе існуючых прапаноў для сямейнага і турыстычнага адпачынку.
"З улікам таго, што такі адпачынак карыстаецца значным попытам, падумайце над пашырэннем спектра прадастаўляемых паслуг экалагічнага і пазнавальнага турызму. У апошняе наведванне Белавежскай пушчы мы з губернатарам Брэсцкай вобласці абмеркавалі пашырэнне такіх паслуг у Белавежскай пушчы. Трэба аддаць належнае, Шулейка гатовы значна ўкласціся туды, інвесціраваць, каб гэтыя паслугі пашыраць. Сустрэньцеся і абмяркуйце з ім канкрэтна, што трэба рабіць, і пачнём рабіць адразу цяпер", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.