Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

21 Стд 2021

Лукашэнка даручыў дапрацаваць інвестпраграму. На якія сферы накіруюць асноўнае фінансаванне?

Лукашэнка даручыў дапрацаваць інвестпраграму. На якія сферы накіруюць асноўнае фінансаванне?

21 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння па выніках нарады з кіраўніцтвам Савета Міністраў даручыў дапрацаваць Дзяржаўную інвестыцыйную праграму на 2021 год. Аб гэтым расказаў журналістам міністр эканомікі Аляксандр Чарвякоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы яшчэ раз паглядзім на праграму з пункту гледжання эфектыўнасці, новых праектаў. Пасля гэтага яна будзе ўнесена на разгляд кіраўніка дзяржавы, - сказаў Аляксандр Чарвякоў. - Рэсурсы павінны сканцэнтравацца ў тых сферах, якія сёння актуальныя: гэта ахова здароўя, пытанні транспартнай інфраструктуры, энергетыкі, меліярацыі, дарог. Менавіта на гэтыя вектары будзе накіравана асноўнае фінансаванне".

Міністр дадаў, што ў праграме застануцца тыя праекты, якія могуць у бліжэйшы час даць рэальную аддачу ў стварэнні новых працоўных месцаў, паступленні падаткаў у мясцовыя бюджэты і падтрымцы раёнаў, якія адстаюць у развіцці. "Яна павінна стаць эфектыўнай з пункту гледжання ўкладвання дзяржаўных рэсурсаў", - падкрэсліў ён.

Прэзідэнт паставіў задачу ў цэлым прарэвізаваць дзяржаўныя інвестыцыі ў эканоміку і сацыяльную сферу, каб сродкі накіроўваліся ў жыццёва важныя сферы. Паколькі, магчыма, будаўніцтва адных аб'ектаў ужо неактуальнае, а іншыя могуць пачакаць. У той жа час адкладваць інвестыцыі ў сферу аховы здароўя нельга, а стварэнне новых працоўных месцаў - заўсёды актуальная праблема.

У час нарады кіраўніку дзяржавы таксама прапанавалі прадоўжыць ільготы для аграэкатурызму. Урад хацеў, каб дзеючыя ўмовы захаваліся да 2030 года. Аляксандр Лукашэнка згадзіўся з усімі падыходамі, але дзеянне дакумента прапанаваў абмежаваць 2025 годам. Гэта рашэнне падтрымалі ўсе ўдзельнікі нарады.

"Мы павінны развіваць усе магчымасці. Аграэкатурызм - гэта наш патэнцыял. Мы павінны карыстацца тымі прыроднымі багаццямі і магчымасцю нашых людзей выкарыстоўваць гэтыя багацці, каб ствараць працоўныя месцы там, дзе не заўсёды можна пабудаваць буйное прадпрыемства", - сказаў пасля нарады міністр эканомікі.

Пры гэтым Прэзідэнт даручыў правесці рэвізію ўсёй галіны. Здараецца, некаторыя аграсядзібы, асабліва блізкія да абласных цэнтраў і Мінска, разрастаюцца ў міні-атэлі, пачынаюць аказваць больш шырокі спектр паслуг, але знаходзяць пралазы ў заканадаўстве і прадаўжаюць карыстацца тымі ж ільготамі, што і малы бізнес у аддаленых вёсачках.

Як паведамлялася, Аляксандр Лукашэнка на нарадзе выступіў за ўвядзенне самых строгіх мер за нявыплату падаткаў. "Капітальная задача для ўсіх прысутных - унясіце самыя строгія меры за парушэнне заканадаўства па падаткаабкладанні. Унясіце амерыканскія законы, якія дзейнічаюць у Злучаных Штатах Амерыкі. Давайце прымем іх. Ніхто крытыкаваць не будзе - апора дэмакратыі. Там падаткаабкладанне рэгулюецца строга, і за нявыплату падаткаў там шалёныя тэрміны. А ў нас цэлыя галіны адыходзяць у цень, і мы на гэта спакойна глядзім", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Чарвякоў, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА, колькі недаатрымлівае эканоміка па віне так званага шэрага бізнесу, сказаў: "Я спашлюся на тыя даныя, якія мы не раз лічылі на працягу многіх гадоў. Паводле ацэнкі, напрыклад, нашых вучоных, гэта каля 12 працэнтаў (ВУП. - Заўвага БЕЛТА). Паводле ацэнкі міжнародных арганізацый, гэта даходзіць да 18 працэнтаў, дзесьці разглядаецца лічба каля 20 працэнтаў. Таму плаціць падаткі трэба. Гэта святы абавязак любога бізнесу".

У той жа час міністр падкрэсліў, што ўсюды неабходны баланс: "Калі мы ўзмацняем патрабаванні адносна падатковай сістэмы, то, вядома, на вагах павінны быць іншыя паслабленні".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі