Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

11 Врс 2020

Лукашэнка чакае ад вучоных прапаноў па дадатковым выкарыстанні электрычнасці

Лукашэнка чакае ад вучоных прапаноў па дадатковым выкарыстанні электрычнасці
Фота з архiва

11 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка чакае ад беларускіх вучоных сучасных, інавацыйных прапаноў па дадатковым выкарыстанні электрычнасці, якая ў хуткім часе будзе вырабляцца ад Беларускай атамнай электрастанцыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Атамная электрастанцыя - гэта прарыў, частка нашай незалежнасці", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. Ён звярнуў увагу: у краіне паслядоўна нарошчваецца спажыванне электраэнергіі як для бытавых патрэб, так і для галін народнай гаспадаркі. Для гэтага прымаюцца і стымулюючыя меры. "Усюды будзем рабіць упор на электрычнасць", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

"Вы нам падкажаце тое, што мы, магчыма, не бачым - дзе можна гэту энергію скарыстаць, - звярнуўся кіраўнік дзяржавы да ўдзельнікаў сустрэчы. - Трэба смялей ісці. Прапаноўвайце рашэнні. Рашэнні на будучае, якія забяспечаць наш суверэнітэт і незалежнасць. У нас сапраўды бліскучыя вучоныя, якія могуць цуды ствараць".

Аляксандр Лукашэнка таксама падкрэсліў правільнасць прынятага ў свой час рашэння аб узвядзенні АЭС у Беларусі. "Няпроста тады мне было прымаць гэта рашэнне па будаўніцтве атамнай станцыі, адзін ішоў. Сёння многія ўжо згодныя: правільна, што мы пабудавалі гэту сучасную станцыю. Будзем выкарыстоўваць яе па ўсіх напрамках", - сказаў ён.

"Займацца сваімі адкрыццямі і вынаходствамі нам трэба. Дзякуючы гэтаму мы асвойваем і энергію мірнага атама на нашай першай атамнай электрастанцыі.Гэта адна з прычын націску на нас. У Польшчы можна планаваць (новую станцыю ім амерыканцы пабудуюць), а нам нельга. Фінляндыі можна будаваць атамныя рэактары, а нам нельга", - звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка.

Ён таксама заўважыў, што атамныя станцыі працуюць і вакол Беларусі (па некалькі аб'ектаў у Расіі і Украіне), аднак, нягледзячы на гэта, на краіну ўсё роўна ажыццяўляецца націск у пытанні будаўніцтва сваёй АЭС. "Без мяне ці са мной вы зразумееце, што такое атамная станцыя. Гэта не толькі вялікае дасягненне і танная энергія. Гэта найвялікшая бяспека для нашай краіны", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі