Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

3 Чэр 2015

Лукашэнка: Беларусь вітае прыход у фармвытворчасць індыйскіх інвестараў

3 чэрвеня, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Беларускі бок вітае прыход індыйскіх інвестараў у сферу фармацэўтычнай вытворчасці, улічваючы дасягненні Індыі ў фармацэўтыцы. Аб гэтым заявіў сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з Прэзідэнтам Індыі Пранабам Мукерджы ў пашыраным складзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На думку Аляксандра Лукашэнкі, перспектыўнымі могуць таксама стаць сумесныя распрацоўкі ў галіне нана- і біятэхналогій, мікраэлектронікі, машынабудавання, аднаўляльных крыніц энергіі.

"Такія вытворчасці мы прапануем ствараць у індустрыяльным парку "Вялікі камень". Рэзідэнты парка карыстаюцца падтрымкай урада Беларусі, беспрэцэдэнтнымі льготамі і бесперашкодным выхадам на рынак Еўразійскага эканамічнага саюза, а таксама Еўрапейскага саюза", - адзначыў кіраўнік беларускай дзяржавы.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з Прэзідэнтам Індыі Пранабам МукерджыПрэзідэнт Беларусі выказаў упэўненасць, што сумесныя рашэнні паслужаць дадатковым імпульсам для рэалізацыі новых узаемавыгадных праектаў. Ён расказаў, што на сустрэчы ў вузкім фармаце кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі канцэптуальна і практычна, канкрэтна сферы двухбаковага супрацоўніцтва і дагаварыліся дыверсіфікаваць адносіны. "Мы гатовы не толькі да абмеркавання, але і прыняцця канкрэтных рашэнняў", - адзначыў беларускі лідар.

"З Індыяй нас раздзяляюць толькі геаграфічныя адлегласці, але яны ніколі не стануць перашкодай у развіцці кантактаў паміж нашымі краінамі і народамі, таму што ў нашых краін і народаў ёсць сур'ёзная гісторыя адносін", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі