3 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь поўнасцю разлічылася па дзярждоўгу ў 2016 годзе. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з прадстаўнікамі грамадскасці, беларускіх і замежных СМІ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Не ведаю, чаму вы гаворыце адразу аб рэфінансаванні. Калі гэта трэба, мы будзем аб гэтым думаць. Але пакуль мы разлічваем у бягучым годзе сваімі сіламі колькі трэба, столькі і заплаціць", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
"У мінулым годзе мы поўнасцю разлічыліся па даўгах, лічу, будзе гэта і ў бягучым годзе", - адзначыў ён.
"Але калі трэба рэфінансаваць, то будзем рэфінансаваць", - дадаў кіраўнік дзяржавы.