Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

18 Врс 2015

Лукашэнка: Беларусь не спяшаецца ўступаць у СГА, каб не нанесці шкоды ЕАЭС

18 верасня, Сочы /Святлана Саўко - БЕЛТА/. Беларусь не спяшаецца ўступаць у СГА, каб не нанесці шкоды ЕАЭС. Аб гэтым сёння заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на ІІ Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі ў Сочы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што апошнія дамоўленасці Казахстана з СГА, мытныя пошліны, аб якіх яны дамовіліся, стварылі рэальную праблему функцыянавання адзінага эканамічнага саюза. "Мы вымушаны прыстасавацца да таго, што там накруцілі СГА і Казахстан. І гэта будзе няпроста, там панізілі пошліны так, што можа хлынуць прадукцыя на расійскі і беларускі рынкі", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. Амаль усе прамысловыя прадпрыемствы трапляюць пад удар, дадаў ён.

Беларусь таксама ў сваю чаргу аднавіла перагаворны працэс з СГА. "Але ў гэтым выпадку мы не спяшаемся ўступіць у СГА", - заўважыў Аляксандр Лукашэнка. На яго думку, трэба прааналізаваць сітуацыю. "Можа, няўдзел сёння Беларусі ў СГА нам прынясе большую карысць, чым уступленне ў СГА. Зразумела, што нас цяпер будуць "прэсаваць", каб мы з боку Беларусі яшчэ ніжэй апусцілі мытныя пошліны, але гэта разбурыць увесь эканамічны саюз", - падкрэсліў Прэзідэнт.

"Мы спыніліся, акуратна вывучаем сітуацыю для таго, каб не дапусціць гэтых памылак, і нашы партнёры і калегі павінны аб гэтым ведаць", - сказаў беларускі лідар.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі