21 красавіка, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Беларусь гатова і далей садзейнічаць правядзенню перагавораў па канфлікце ва Украіне. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Прэзідэнт канстатаваў, што ў Данбасе не сціхаюць ваенныя дзеянні. Поўнасцю не выкананы ні адзін пункт мінскіх пагадненняў.
"Прадаўжаюць гінуць людзі, у тым ліку ні ў чым не вінаватыя мірныя жыхары. Рэгіён фактычна пагружаны ў сацыяльны і эканамічны хаос. Украіна не проста наш сусед. Гэта брацкая нам краіна, брацкі народ. Мы прынялі ў сябе больш за 160 тысяч перасяленцаў. Мы гатовы і далей садзейнічаць няпростым перагаворам, таму што гэта ўжо непасрэдна ўплывае на жыццё нашага народа і функцыянаванне нашай дзяржавы", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.