Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

20 Крс 2017

Лукашэнка: Беларусь і Ніжагародская вобласць могуць рэалізаваць энергетычныя праекты ў іншых краінах

20 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Ніжагародская вобласць могуць рэалізоўваць энергетычныя праекты ў іншых краінах. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на перагаворах з губернатарам Ніжагародскай вобласці Расіі Валерыем Шанцавым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Той вопыт, які набываюць нашы арганізацыі ў супрацоўніцтве з ніжагародскай кампаніяй "Атамбудэкспарт" пры будаўніцтве Беларускай АЭС, можа быць запатрабаваны пры ажыццяўленні іншых энергетычных праектаў, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Для нас вельмі важна, што вы ў гэты працэс актыўна ўключылі беларусаў. І там працуюць вельмі многія нашы кампаніі. Да гэтага часу ніхто не атрымаў заўваг па сваім прафесіяналізме. Значыць, мы з вамі можам будаваць атамныя станцыі па ўсім свеце, і мы будзем там запатрабаваны".

Сёння ў многіх краінах, заўважыў Прэзідэнт, дэфіцыт рабочай сілы. Перавага Беларусі ў тым, што ў дзяржаве захавалі прафесійна-тэхнічную адукацыю і вывелі на высокі ўзровень падрыхтоўку па рабочых спецыяльнасцях. "Да нас ужо звяртаюцца іншыя дзяржавы, асабліва постсавецкай прасторы, каб мы дапамаглі ім падрыхтаваць рабочыя кадры. А некаторыя (я быў нядаўна ў Туркменістане) папрасілі стварыць у іх сістэму прафтэхадукацыі, а дзе-нідзе аднавіць", - звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы.

"Таму мы рады, што нашы рабочыя, спецыялісты запатрабаваны. Мы навучыліся шмат чаму і гатовы ўдзельнічаць у любым пункце свету, разам з расіянамі будаваць такія і іншыя аб'екты", - падагульніў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі