19 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка арыентаваў Нацыянальны банк на зніжэнне стаўкі рэфінансавання. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў на нарадзе аб мерах падтрымкі рэальнага сектара эканомікі з боку банкаўскай сістэмы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Прэзідэнт нагадаў, што прэм'ер-міністр і кіраўнік Нацбанка адказваюць за рост ВУП і даходаў насельніцтва, стрымліванне цэн. "А з сённяшняга дня старшыня Нацбанка з'яўляецца галоўным памочнікам прэм'ер-міністра па выплаце заработнай платы і рабоце прадпрыемстваў", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.
"Паглядзіце і па стаўцы рэфінансавання, - звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы. - Усе краіны яе актыўна зніжаюць, спрабуючы ажывіць сваю эканоміку. Індэкс спажывецкіх цэн у нас у параметрах прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця, таму кошт банкаўскага крэдыту трэба змяншаць актыўней. Чакаю рашэнняў урада і Нацбанка, не зацягваючы, да канца чэрвеня".