Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

17 Ліс 2023

Лукашэнка: алмазаапрацоўка і ювелірная вытворчасць Беларусі павінны перасягнуць сусветны ўзровень

Лукашэнка: алмазаапрацоўка і ювелірная вытворчасць Беларусі павінны перасягнуць сусветны ўзровень

17 лістапада, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Алмазаапрацоўка і ювелірная вытворчасць Беларусі павінны перасягнуць сусветны ўзровень. Такія задачы Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ставіць перад галіной, заявіў ён у час размовы з работнікамі гомельскага ювелірнага завода "Крышталь", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Даўно планаваў да вас прыехаць. Не таму, што вы робіце такую прыгажосць, - у свеце прыгажэйшага нічога, напэўна, не робяць штучнага. Самае прыгожае, я лічу, у свеце - гэта жанчына. А ўпрыгожваюць жанчыну (я не лічу так, але самі жанчыны так лічаць) брыльянты, золата і іншае. Я спакойна стаўлюся да гэтых рэчаў. Ніколі не меў іх. Для мяне гэта як сыравіна і гатовы выраб. Але заўсёды рады, калі нашы жанчыны будуць прыгажэй выглядаць з гэтымі вырабамі", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле слоў Прэзідэнта, некалі да яго вельмі шмат разоў прыходзілі з прапановай прыватызаваць прадпрыемства. Але было вырашана, што яно застанецца дзяржаўным.

"Я катэгарычна сказаў не. Гэта дзяржаўнае прадпрыемства, такім яно застанецца. Прынамсі, пакуль я Прэзідэнт. Нашы людзі навучыліся рабіць прыгажосць - гэта не прадаецца. Для мяне страціць - не брыльянты і золата, а школу, людзей, якія ўмеюць гэта рабіць, - катастрофа. Гэта найвышэйшага ўзроўню кампетэнцыі", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Ён нагадаў, што ў Савецкім Саюзе працавала сем ювелірных заводаў "Крышталь". Цяпер засталося толькі два - у Смаленску і Гомелі.

"Усё знішчана, усё развалілася. Ваша прадпрыемства мы не проста захавалі і аднавілі. Мы яго будзем развіваць. Мы будзем у вас інвесціраваць, укладваць грошы. Мы будзем купляць самае сучаснае абсталяванне. І такая шалёная думка мне закралася ў галаву: мы выйдзем не проста на сусветны ўзровень вытворчасці вашай прадукцыі - мы павінны перасягнуць гэты ўзровень. Мы гэта можам, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Мы будзем укладваць сродкі і інвесціраваць у вас. Але, зразумела, будзем і патрабаваць, каб вы выраблялі прадукцыю вышэйшую за сусветны ўзровень".

У холдынг "Крышталя" таксама ўваходзяць магазіны Белювеліргандлю, па краіне іх больш за 70. Прэзідэнт лічыць, што сетку неабходна пашыраць.

"Цяпер вы валодаеце значнай доляй унутранага рынку, вырабляеце на знешнія рынкі. Задача на бліжэйшую перспектыву для міністра і кіраўніка - рабіць усё для сябе самім. Але рабіць так, каб не забараняць пастаўкі канкурэнтаў, а каб яны не маглі з вамі канкурыраваць. Дзеля гэтага мы будзем рабіць усё. Гэта не таму, што не хапае ювелірных вырабаў. Хапае. Толькі калі вы знікнеце, то ў Беларусі гэтыя ювелірныя вырабы і іншае будуць каштаваць у тры разы даражэй. Не хацелася б, - заўважыў Прэзідэнт. - Але і страціць людзей, высокакваліфікаваных, таленавітых, школу нельга".

"Гэта наша прадпрыемства. Яно заўсёды будзе нашым. Не рызыкне ніводны Прэзідэнт пазбавіцца ад такога прадпрыемства", - рэзюмаваў кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі