Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

17 Ліс 2016

Лукашэнка адзначае няроўныя ўмовы для суб'ектаў гаспадарання ў Беларусі і Расіі

Лукашэнка адзначае няроўныя ўмовы для суб'ектаў гаспадарання ў Беларусі і Расіі17 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адзначае існуючыя няроўныя ўмовы для суб'ектаў гаспадарання ў Беларусі і Расіі. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння ў час сустрэчы з прадстаўнікамі расійскіх рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка ў якасці прыкладу прывёў расклад па сабекошце прадукцыі беларускага і расійскага прадпрыемстваў МАЗ і КамАЗ. Так, КамАЗ спажывае прыродны газ па цане $65 за 1 тыс. куб.м, МАЗ - па $278, электраэнергію - 2,8 цэнта і 12 цэнтаў адпаведна. "Як канкурыраваць, калі для суб'ектаў гаспадарання апошнім часам створаны няроўныя ўмовы? Перакос вельмі вялікі, - сказаў беларускі лідар. - Каб канкурыраваць на вашым рынку, на нашым агульным рынку, нам даводзіцца скарачацца па ўсіх напрамках, у тым ліку па заработнай плаце. Адсюль і падаткі меншыя, і ваенныя атрымліваюць менш, якія павінны абараняць адзіную прастору, і г.д.".

"Хоць мы дэкларавалі выхад на роўныя ўмовы, але пакуль гэтага няма, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - І мы людзям тлумачым, што не можам проста падняць заработную плату нават пры нашых жорсткіх эканамічных разліках".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі