27 чэрвеня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адзначае добры ўзровень супрацоўніцтва з Ашчадным банкам. Аб гэтым ён заявіў сёння на сустрэчы з прэзідэнтам, старшынёй праўлення ПАТ "Ашчадны банк" Германам Грэфам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Што датычыцца нашай сустрэчы, я рады, што нам даводзіцца рэгулярна сустракацца. Вы мяне трымаеце ў курсе справы ўсіх пытанняў, не толькі Ашчаднага банка і філіяла вашага, але і банкаўскай справы ў цэлым, паколькі даводзіцца крыху глыбей вывучаць некаторыя матэрыялы. Чарговы раз я вам удзячны за інвесціраванне ў Беларусь, крэдытаванне нашай эканомікі - $4 млрд гэта добрыя аб'ёмы", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка прапанаваў абмеркаваць усе пытанні па далейшым развіцці супрацоўніцтва, у тым ліку праблемныя, калі такія ёсць. "А ўвогуле на фоне таго, што адбываецца ў суседніх нават нашых краінах, я задаволены тым, што ў нас з Ашчадным банкам добрыя адносіны. Праблемы заўсёды былі і будуць, але няма крытычных момантаў, якія маглі б ускладніць нашы адносіны", - адзначыў беларускі лідар.
У сваю чаргу Герман Грэф падзякаваў за магчымасць рэгулярных сустрэч. "Я сёння прыехаў не з праблемамі, а з прапановамі. Ёсць шэраг ідэй, што мы можам зрабіць", - сказаў ён.