Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

16 Ліс 2023

Лукашэнка адобрыў праект пагаднення з Кітаем аб гандлі паслугамі і ажыццяўленні інвестыцый

Лукашэнка адобрыў праект пагаднення з Кітаем аб гандлі паслугамі і ажыццяўленні інвестыцый
Фота з архiва

16 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 356, якім адобрыў у якасці асновы для правядзення перагавораў праект пагаднення паміж урадам Рэспублікі Беларусь і ўрадам Кітайскай Народнай Рэспублікі аб гандлі паслугамі і ажыццяўленні інвестыцый. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Прэзідэнта.

Такім чынам замацоўваецца прававая аснова для ўстойлівага і дынамічнага развіцця гандлёвых і інвестыцыйных адносін паміж дзвюма краінамі. Размова ідзе аб стварэнні зоны свабоднага гандлю паслугамі паміж Беларуссю і КНР, транспарэнтнага, ліберальнага і спрыяльнага інвестыцыйнага рэжыму для прыцягнення інвестыцый.

Пагадненне стварае зачын для развіцця супрацоўніцтва ў новых сферах пры захаванні (абароне) інтарэсаў абодвух бакоў у найбольш адчувальных сегментах эканомік.

На правядзенне перагавораў і падпісанне пагаднення пры дасягненні дамоўленасці ў межах адобранага праекта ўпаўнаважана Міністэрства эканомікі.

Чакаецца, што ў перспектыве супрацоўніцтва ў рамках пагаднення дасць магчымасць дынамічна нарошчваць экспарт беларускіх паслуг у Кітай і павялічыць інвестыцыйныя патокі з боку Кітая.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі