Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

1 Жнв 2022

Лукашэнка абмеркаваў з Сянько новыя магчымасці ў супрацоўніцтве з Кітаем

Лукашэнка абмеркаваў з Сянько новыя магчымасці ў супрацоўніцтве з Кітаем

1 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 1 жніўня правёў рабочую сустрэчу з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Беларусі ў Кітаі Юрыем Сянько, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Вы прапрацавалі дастаткова, не проста каб уражанне ў вас нейкае склалася аб гэтай імперыі, але і вы бачыце нейкія дадатковыя нашы магчымасці ў Кітайскай Народнай Рэспубліцы", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле слоў Прэзідэнта, асаблівую ўвагу трэба звярнуць на гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі і крэдытна-фінансавы складнік. "Тут трэба паглядзець з улікам моманту, дзе нам яшчэ паднапружыцца і папрацаваць сур'ёзна для таго, каб асабліва ў гэты момант не страціць тэмпы. Таму што дынаміка была добрая - і гандлю, і інвестыцыйная. Зразумела, ва ўмовах санкцый і Кітай можа асцерагацца, апасацца нейкіх крокаў: людзі вельмі акуратныя, асцярожныя. Тым не менш гэта наша шчасце, што мы выбудавалі добрыя адносіны з Кітайскай Народнай Рэспублікай", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Кітай традыцыйна ўваходзіць у тройку гандлёвых партнёраў Беларусі. Па выніках 2021 года іх знешнегандлёвы абарот дасягнуў рэкордных $5,9 млрд. За студзень-май тавараабарот Беларусі і Кітая склаў практычна $2 млрд. Беларусь пастаўляе ў КНР калійныя ўгнаенні, харчовую і сельскагаспадарчую прадукцыю, лесаматэрыялы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі