Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

27 Крс 2019

Лукашэнка абмеркаваў з Пуціным пытанне пастаўкі няякаснай нафты

Лукашэнка абмеркаваў з Пуціным пытанне пастаўкі няякаснай нафты

27 красавіка, Наваполацк /Андрэй Шчарбіцкі - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка абмеркаваў з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным пытанне пастаўкі няякаснай нафты на беларускія НПЗ, паведаміла журналістам кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Наталля Качанава, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Наталля Качанава сказала, што пасля вяртання з Кітая Аляксандр Лукашэнка правёў з ёй сустрэчу. "Мы абмяркоўвалі пытанні пастаўкі няякаснай нафты на нашы НПЗ. 26 красавіка Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з Уладзімірам Пуціным. Прэзідэнт Расіі запэўніў, што гэта пытанне будзе самым сур'ёзным чынам расследавана, будзе дадзена прынцыповая ацэнка таму, што здарылася. Спадзяёмся, што ўсе пытанні будуць урэгуляваны зыходзячы з запэўненняў Прэзідэнта Расіі", - сказала кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі.

На "Нафтане" разгледжаны вынікі фінансава-гаспадарчай дзейнасці, стан рынкаў нафтапрадуктаў і выкананне інвестыцыйных праектаў прадпрыемства.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі