Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

26 Снж 2023

Лукашэнка абмеркаваў з Крутым работу ў ЕАЭС і экспарт

Лукашэнка абмеркаваў з Крутым работу ў ЕАЭС і экспарт

26 снежня, Санкт-Пецярбург /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ў час рабочай паездкі ў Расію прыняў з дакладам Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Расіі Дзмітрыя Крутога, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт абмеркаваў з кіраўніком беларускай дыпмісіі дзве важныя тэмы - далейшую работу ў міжнародных структурах з акцэнтам на эканамічныя пытанні ў ЕАЭС, а таксама дзейнасць камісіі па пытаннях экспарту беларускіх тавараў.

"Перш за ўсё параіцца і абмеркаваць пытанне нашай далейшай работы ў міжнародных структурах, - задаў тэматыку размовы кіраўнік дзяржавы. - І, самае галоўнае, эканамічныя структуры. Гэта ЕАЭС".

"АДКБ, СНД і іншыя - там у нас зразумела, што рабіць. Менш праблем, - прадоўжыў Аляксандр Лукашэнка. - А вось эканоміка ў Еўразійскім эканамічным саюзе - гэта вельмі сур'ёзнае пытанне, нягледзячы на тое, што ўжо намі зроблена там. Пра гэта ўчора гаварылі. І ў вузкім, і ў шырокім складзе (на саміце ЕАЭС 25 снежня. - Заўвага БЕЛТА) абмяркоўваліся праблемы, якія так ці інакш трэба вырашаць".

Прэзідэнт спытаў у Дзмітрыя Крутога яго пункт гледжання па тэматыцы далейшых перспектыў дзейнасці ЕАЭС. "Усё ж такі Расія ў нас галоўны прыярытэт тут. На што нам трэба звярнуць увагу?" - пацікавіўся беларускі лідар.

Другім пытаннем, на якое звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы, стала работа камісіі па пытаннях экспарту айчынных тавараў. Яна была створана па даручэнні Прэзідэнта, узначальвае яе Дзмітрый Крутой. "Асноўныя групы тавараў вы разглядаеце камісійна, каб не было скаргаў, не было ніякай крыўды адзін на аднаго або, як вынік, карупцыі", - паставіў задачу Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт падкрэсліў, што ўскладае на работу гэтай камісіі вельмі вялікія надзеі. "Прайшло фактычна паўгода. Мы можам вынікі падводзіць, гэта дакладна. Ёсць у нас там глабальныя пытанні, па якіх прымаліся рашэнні і дадзены абяцанні, у тым ліку і мне? Як працуе камісія? Ужо праз час як будуць будавацца асноўныя напрамкі работы гэтай камісіі на наступны год і на перспектыву?" - абазначыў актуальныя пытанні кіраўнік дзяржавы.

Акрамя канкрэтнага дзелавога парадку дня Аляксандр Лукашэнка ў час сустрэчы звярнуў увагу і на важнасць захавання гістарычнай памяці і пацікавіўся ў пасла, ці наведалі прадстаўнікі Беларусі Піскароўскія могілкі ў Санкт-Пецярбургу, каб ушанаваць памяць ахвяр блакады Ленінграда. "На Піскароўскіх могілках трэба ўскласці ад Беларусі вянкі, кветкі, - сказаў Прэзідэнт. - Там загінулі нашы людзі. Ленінград пацярпеў гэтак жа, як Беларусь, мы заўсёды пра гэта гаворым. Таму, калі вы яшчэ не пабывалі, трэба пабываць там".

У сваю чаргу Дзмітрый Крутой расказаў, што менавіта з гэтага памятнага мерапрыемства пачаўся дзень для беларускай дэлегацыі. Раніцай 26 снежня кветкі да помнікаў і вечнага агню на Піскароўскіх могілках усклалі міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік, пасол у Расіі Дзмітрый Крутой, а таксама віцэ-губернатар Санкт-Пецярбурга Валерый Маскаленка.
 
У гэтым годзе ў горадзе адзначаюць 80-годдзе пачатку прарыву блакады Ленінграда, а 27 студзеня 2024 года будзе адзначацца яго поўнае вызваленне. Да важнай памятнай даты ідзе вельмі сур'ёзная падрыхтоўка, створаны аргкамітэт на чале са старшынёй Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Валянцінай Мацвіенка.

"Для іх гэта - сакральная тэма", - сказаў пасол.

"Для нас - таксама. Гісторыя..." - заўважыў Аляксандр Лукашэнка. Беларусь, паводле слоў Прэзідэнта, будзе прадстаўлена на высокім узроўні на мерапрыемствах у гонар 80-годдзя зняцця блакады Ленінграда. А расійскі бок запрошаны на ўрачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя 80-годдзю вызвалення Беларусі, якое будзе адзначацца ў 2024 годзе.

Акрамя таго, як расказаў пасол на сустрэчы з Прэзідэнтам, беларуская дэлегацыя таксама пабывала каля помніка навучэнцам рамесных вучылішчаў Ленінграда, усклаўшы кветкі і аддаўшы даніну памяці загінулым суайчыннікам.

Помнік быў устаноўлены ў 1996 годзе ў час візіту Прэзідэнта Беларусі ў Санкт-Пецярбург. Гісторыя ў тым, што яшчэ да Вялікай Айчыннай вайны ў горад на Няве з Беларусі на навучанне прыехалі каля 26 тыс. чалавек. За час блакады амаль палова з іх загінулі і былі пахаваны на Піскароўскіх могілках. Гэта былі маладыя людзі ва ўзросце 14-16 гадоў, і калі пачалася блакада, яны нараўне з дарослымі стаялі ля станкоў на прадпрыемствах, уносячы свой уклад у барацьбу з ворагам. "Мы ў гэтым годзе пры ўдзеле нашага генконсульства прывялі гэты помнік у парадак. Таксама ўсклалі кветкі і аддалі даніну памяці. Знакавыя для нас месцы", - сказаў Дзмітрый Крутой.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі