Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

10 Крс 2018

Лукашэнка аб прыватнай уласнасці: сваё заўсёды больш эфектыўнае, чым калгаснае

10 красавіка, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць, што прыватная ўласнасць, як правіла, больш эфектыўная за калектыўную, аднак да гэтага пытання неабходна падыходзіць эвалюцыйна. Аб гэтым ён заявіў сёння на сустрэчы з кіраўнікамі і калектывамі буйнейшых дзяржаўных СМІ краіны, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт адзначыў, што часта можна чуць пытанні або разважанні аб нейкіх сістэмных змяненнях. "У нас няма вось гэтай эйфарыі наконт прыватнай уласнасці. Вы хочаце, каб за адну ноч была прыватная ўласнасць замест дзяржаўнай? Гэта сістэмныя змяненні. Але нідзе не напісалі канкрэтна, што за сістэмныя змяненні. Таму што гэта будзе прадугледжваць тое, што народ ніколі не падтрымае. Да гэтага трэба ісці спакойна", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

"Калісьці мяне папракалі, што я не рыначнік і не прыхільнік прыватнай уласнасці. Бог з вамі. Я ўвесь час у матэрыяльнай вытворчасці працаваў і жыў сярод сялян. Я ведаў, што такое сваё. Сваё заўсёды больш эфектыўнае, чым калгаснае, і гэтак далей", - заявіў Прэзідэнт.

"Мне гавораць: тое змяніць, гэта... Я публічна сказаў - пытанне не ўва мне. Калі вы хочаце, я прыму рашэнне за дзень. А вы гэтага хочаце? Добра, хочаце. А вы да гэтага гатовы, вы гэта можаце ажыццявіць, вы гэта вытрымаеце ці не?", - паставіў пытанне беларускі лідар.

"Жыццё паказала, што і да прыватнай уласнасці, да змянення нашай сістэмы мадэрнізацыі трэба падыходзіць эвалюцыйна. Ніякіх рэвалюцый. Таму што гэта балюча і не факт, што мы трапім у кропку", - дадаў кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі