Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

28 Стд 2022

Лукашэнка аб імпартазамяшчэнні: мы многае, калі не ўсё, можам самі

Лукашэнка аб імпартазамяшчэнні: мы многае, калі не ўсё, можам самі

28 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння ў Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу абазначыў задачы ў сферы імпартазамяшчэння, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы многае, калі не ўсё, зможам зрабіць самі. Гэта ўмова захавання нашага суверэнітэту. Патрэбна толькі сістэмная і ўпарадкаваная работа па забеспячэнні эканамічнай самадастатковасці краіны. Найпершая задача - як мага хутчэй адысці ад залежнасці і замяніць беларускімі аналагамі ключавыя кампаненты для рэальнага сектара эканомікі. Я гавару аб імпартазамяшчэнні: ад рухавікоў для БЕЛАЗа, рэдуктараў, гідраўлікі да кавіднай вакцыны і айчынных мікрасхем. Усё гэта ў нас ёсць", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што намечаныя планы па імпартазамяшчэнні з'яўляюцца асновай выжывання большасці галін, дадуць магчымасць адысці ад санкцыйнай неабароненасці. "Пытанню імпартазамяшчэння будзе ўдзелена Прэзідэнтам першарадная ўвага ў гэтай пяцігодцы", - заявіў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі