Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

21 Снж 2021

Лукашэнка аб дзейнасці ДКНТ: асаблівага выніку я не бачу

Лукашэнка аб дзейнасці ДКНТ: асаблівага выніку я не бачу

21 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка перад новым кіраўніком Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Сяргеем Шлычковым ставіць задачу павысіць аддачу ў рабоце ведамства і гэтага напрамку ў цэлым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Вы, напэўна, ведаеце асноўныя недахопы ДКНТ. Быццам бы, і праграмы ёсць, і грошы выдзяляюцца. Можа, нешта мы і ствараем. Але асаблівага выніку я не бачу. Таму гэта ваша галоўная зямная задача: трэба дастаць і пакласці, як я кажу, на стол, каб відаць было, што грошы патрачаны і вынік ёсць", - сказаў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Сяргей Шлычкоў добра знаёмы з галіной, якой будзе цяпер кіраваць і ствараць там пэўную сістэму. "Для дзяржавы важна, каб вы дакладна вызначылі разам са сваімі калегамі, каго вы падбераце ў сваю каманду, напрамак дзеянняў - тыя дзяржаўныя праграмы, якія трэба падтрымліваць. Прафінансуем іх. А за вамі вельмі строгі кантроль", - адзначыў Прэзідэнт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі