Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

4 Кст 2019

Лукашэнка і Зяленскі абмеркавалі супрацоўніцтва ў нафтаперапрацоўцы і пастаўках нафты

Лукашэнка і Зяленскі абмеркавалі супрацоўніцтва ў нафтаперапрацоўцы і пастаўках нафты
Фота з архіву

4 кастрычніка, Жытомір /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Зяленскі абмеркавалі супрацоўніцтва ў нафтаперапрацоўцы і пастаўках нафты. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі заявіў сёння на перагаворах у пашыраным складзе з Прэзідэнтам Украіны, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы не ўтойваем. Мы і нафтапрадукты абмеркавалі, і перапрацоўку нафты, альтэрнатыўныя шляхі пастаўкі нафты, і агульныя рынкі, і заводы, і капіталы, і акцыянерныя... І электраэнергію пасля ўводу атамнай станцыі. Не буду гаварыць па цане. Ужо дамовіліся, як і дзе можам прадаваць. Вельмі шмат пытанняў", - падкрэсліў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў яго ёсць адзіная просьба: "Калі дамовіліся, давайце зробім. Калі не трэба, не хочам - мы павінны сумленна сказаць, як родныя людзі: гэта пакуль не цікава або нельга, гэта рабіць не будзем. Але калі вырашылі дно паглыбіць на Прыпяці і Дняпры, давайце паглыбім".

Аднаўленне суднаходства па Дняпры і развіццё партовай гаспадаркі ў тым ліку абмяркоўвалася на сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў. "Гэта нам будзе выгадна", - упэўнены Прэзідэнт Беларусі. Ён успомніў момант, калі ў час нядаўняй уборачнай кампаніі Украіна папрасіла паставіць больш дызпаліва і бензіну. "Аказалася, вагонаў няма. Бочкі гэтыя збіралі з усяго свету, каб паставіць сюды. А была б дарога па Дняпры, Прыпяці - у нас наогул не было б праблем. І ў адваротным напрамку", - заявіў Прэзідэнт.

Ён дадаў, што абмеркаваны ўсе пытанні, якія былі на паверхні, аж да сферы СМІ, культуры, у тым ліку магчымасці сумеснага здымання кінастужкі. "Сваты" хацелі зняць. Вайна пачалася - "Сваты" не знялі. Ну, беларускія "Сваты" здымем. Мы гатовы прадаставіць усе ўмовы. Яны ў нас выдатныя. У вас вопыт каласальны - тое, чаго ў нас няма. Давайце разам ствараць гэтыя фільмы, каб нашы народы бачылі, што мы родныя, нікуды не разбегліся і бегчы не збіраемся", - рэзюмаваў кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі