Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

30 Сак 2018

Лукашэнка ў Дзяржынскім раёне наведаў самы сучасны малочнатаварны комплекс

30 сакавіка, Дзяржынскі раён /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння ў час рабочай паездкі ў Дзяржынскі раён Мінскай вобласці наведаў малочнатаварны комплекс "Вязанка", які адносіцца да агракамбіната "Дзяржынскі", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт азнаёміўся тут з прымяненнем сучасных высокаэфектыўных тэхналогій пры вытворчасці малака. Планы па будаўніцтве такога комплексу былі агучаны яшчэ некалькі гадоў таму ў час адной з рабочых паездак кіраўніка дзяржавы. Цяпер яму прадставілі завершаны праект, пры стварэнні якога ў тым ліку выкарыстоўваўся перадавы сусветны вопыт.

Прэзідэнту расказалі аб аўтаматызацыі многіх працэсаў, якія далі магчымасць удасканаліць сістэму вытворчасці малака на прамысловай аснове. Пры гэтым размешчаная там жа лабараторыя дазваляе пракантраляваць і гарантаваць высокую якасць прадукту. Так, усё рэалізаванае з комплексу малако ў 2017-м і мінулым перыядзе 2018 года мела сорт экстра. Як адзначыў у інтэрв'ю журналістам міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Заяц, новыя тэхналогіі даюць магчымасць значна палепшыць умовы ўтрымання жывёл і прадухіліць іх захворванні. Акрамя таго, такім чынам ствараюцца прывабныя ўмовы для работы спецыялістаў у сельскай мясцовасці - сярэдняя зарплата на малочнатаварным комплексе складае больш як Br1 тыс.

Аляксандр Лукашэнка падрабязна азнаёміўся з работай комплексу і даў яму высокую ацэнку, у тым ліку адзначыўшы прымальны кошт, які складае амаль $6,5 млн. Пры гэтым тэрмін акупнасці, як чакаецца, складзе 6 гадоў. "Такія комплексы і трэба. Гэта цудоўны праект. Любы банк будзе такі фінансаваць", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

У час рабочай паездкі Прэзідэнта размова таксама ішла аб сацыяльна-эканамічным развіцці агракамбіната ў цэлым, Дзяржынскага раёна і Мінскай вобласці, рабоце жывёлагадоўчай галіны.

Што датычыцца гатоўнасці да веснавых палявых работ, адказныя чыноўнікі запэўнілі, што якіх-небудзь вялікіх і невырашальных праблем у гэтым плане няма. Забяспечана высокая гатоўнасць тэхнікі, ёсць запасы мінеральных угнаенняў, вырашаюцца пытанні па прыцягненні механізатараў і забяспечанасці сельгаспрадпрыемстваў палівам на актыўную фазу работ.

Аляксандр Лукашэнка цікавіўся ходам выканання раней намечаных планаў па будаўніцтве і рэканструкцыі малочнатаварных комплексаў, падкрэсліўшы, што ў гэтай пяцігодцы ўсё павінна быць завершана. Ён нагадаў аб даручэнні па будаўніцтве сянажных траншэй для забеспячэння захаванасці кармоў. Работу па гэтым напрамку Прэзідэнту паабяцалі завяршыць ужо ў гэтым годзе да ўборкі кукурузы. "Ніякіх курганоў. Кармы павінны захоўвацца ў нармальных умовах. Мы страчваем вялікія грошы, а гэта ўплывае на сабекошт прадукцыі", - адзначыў беларускі лідар.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі