Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

5 Ліп 2023

Лугіна расказала, якія прадпрыемствы лёгкай прамысловасці Беларусі будуць прадстаўлены на ІНАПРАМе

Лугіна расказала, якія прадпрыемствы лёгкай прамысловасці Беларусі будуць прадстаўлены на ІНАПРАМе
Фота з архiва

5 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня канцэрна "Беллегпрам" Таццяна Лугіна расказала карэспандэнту БЕЛТА, якія прадпрыемствы лёгкай прамысловасці Беларусі будуць прадстаўлены на міжнароднай прамысловай выстаўцы ІНАПРАМ у Екацярынбургу з 10 па 13 ліпеня.

Стэнд канцэрна на выстаўцы складзе 70 кв.м. На ім будзе прадстаўлена прадукцыя 12 прадпрыемстваў лёгкай прамысловасці - ААТ "Камінтэрн", ААТ "Камволь", ААТ "Ручайка", ААТ "Магатэкс", ААТ "Уніформ", ААТ "8 Сакавіка", ААТ "Палессе", ААТ "Свiтанак", ЗУП "Актыў Шуз", ААТ "Стужка", Аршанскі льнокамбінат, ААТ "Мінскае вытворчае гарбарнае аб'яднанне". Плануецца правядзенне паказаў калекцый адзення пяці прадпрыемстваў.

На ІНАПРАМЕ прэзентуюць спецыяльнае адзенне, у тым ліку касцюмы для пажарных, для тых, хто працуе ва ўмовах абмежаванай або недастатковай бачнасці, тэрмабялізну, адзенне дзелавога стылю, тканіну і палотны са спецыяльнымі ўласцівасцямі, у тым ліку флуарэсцэнтныя тканіны, тэкстыльную галантарэю, скуру, а таксама тэкстыль са спецыяльнымі ўласцівасцямі.

Паводле слў Таццяны Лугіной, на выстаўцы таксама будуць прадстаўлены і інавацыйныя распрацоўкі. Сярод іх нацельная мужчынская і жаночая бялізна з тэрмаўстойлівага трыкатажнага палатна для аховы ад тэрмічных рызык электрычнай дугі, цеплавога выпрамянення, канвектыўнай цеплаты, адкрытага полымя вытворчасці ААТ "8 Сакавіка". Таксама з распрацовак на ІНАПРАМе будзе прэзентаваны сігнальны плашч з антыстатычнай ніткай "ахова ад вады" для тых, хто працуе на аб'ектах прадпрыемстваў нафтагазавага комплексу, вытворчасці ААТ "Магатэкс", а таксама пасцельная бялізна з нанясеннем наначасціц серабра вытворчасці Аршанскага льнокамбіната. "Тканіны, мадыфікаваныя сярэбранымі наначасціцамі, з'яўляюцца, па сутнасці, самадэзынфіцыруемымі", - растлумачыла яна.

На кірмашы беларускіх тавараў "Ад усяго сэрца" будзе прадстаўлена прадукцыя Добрушскага фарфоравага завода, ААТ "Стужка", ААТ "Палессе", Аршанскага льнокамбіната, ААТ "Камволь" і ААТ "Світанак".

Таццяна Лугіна таксама расказала, што ў рамках мерапрыемстваў выстаўкі адбудзецца пасяджэнне круглага стала "Узаемадзеянне ў галіне лёгкай прамысловасці" з удзелам беларускіх прадпрыемстваў лёгкай прамысловасці. На ІНАПРАМе плануецца правесці перагаворы з кіраўніком адміністрацыі Екацярынбурга Аляксеем Арловым, намеснікам губернатара Яраслаўскай вобласці Максімам Аўдзеевым, міністрам прамысловасці і энергетыкі Чачэнскай Рэспублікі Адамам Хакімавым і іншымі ўдзельнікамі міжнароднай выстаўкі. У рамках выстаўкі плануецца падпісанне кантрактаў і пагадненняў з расійскімі партнёрамі на больш як 200 млн расійскіх рублёў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі