Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

23 Чэр 2020

Літва ў студзені-маі стала лідарам па закупках тавараў праз БУТБ

Літва ў студзені-маі стала лідарам па закупках тавараў праз БУТБ
Фота з архiва

23 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Літва па выніках студзеня-мая 2020 года стала лідарам па закупках тавараў на Беларускай універсальнай таварнай біржы, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар БУТБ Раман Яніў.

"У грашовым выражэнні экспарт беларускай прадукцыі на літоўскі рынак склаў $44 млн, або амаль 30 працэнтаў ад агульнай сумы экспартных здзелак, заключаных на БУТБ у студзені-маі. Ільвіную долю ў структуры продажаў займае прадукцыя дрэваапрацоўкі. У прыватнасці, піламатэрыялаў было рэалізавана на $37 млн, а дранкі - на $3 млн. Што датычыцца іншых груп тавараў, то павышаным попытам у літоўскіх пакупнікоў карыстаўся рапсавы алей, а таксама лом i адходы чорных і каляровых металаў", - расказаў Раман Яніў.

Акрамя Літвы ў тройку ключавых экспартных напрамкаў увайшлі Латвія з аб'ёмам закупак $26 млн і Германія, якая закупіла праз БУТБ тавары на $24 млн. Як і ў выпадку з Літвой, самай папулярнай катэгорыяй біржавых тавараў, якія пастаўляюцца на гэтыя рынкі, з'яўляецца пілапрадукцыя, перш за ўсё дошка і піламатэрыялы для вытворчасці тары.

"Характэрна, што па выніках біржавых таргоў у студзені-маі Расія - галоўны гандлёва-эканамічны партнёр Беларусі - у топ-5 буйнейшых імпарцёраў беларускай прадукцыі не трапіла, уступіўшы па гэтым паказчыку Эстоніі. І гэта пры тым, што па колькасці акрэдытаваных на БУТБ кампаній у Расіі відавочная перавага: 2383 супраць 154. Такая дыспрапорцыя тлумачыцца структурай біржавога экспарту, у якой традыцыйна дамінуе лесапрадукцыя, не запатрабаваная ў расійскіх удзельнікаў таргоў па прычыне вялікай колькасці ўласнага рэсурсу", - звярнуў увагу прэс-сакратар.

ААТ "Беларуская ўніверсальная таварная біржа" створана ў 2004 годзе. Першыя таргі адбыліся ў чэрвені 2005 года. БУТБ - адна з буйнейшых таварных бірж ва Усходняй Еўропе, галоўная функцыя якой - садзейнічанне беларускім прадпрыемствам у экспарце прадукцыі і прадастаўленне дапамогі замежным кампаніям у выхадзе на беларускі рынак. На біржы прадаюцца метала-, леса-, сельгаспрадукцыя, прамысловыя і спажывецкія тавары шырокай наменклатуры.

Па стане на 1 чэрвеня 2020 года, на БУТБ акрэдытаваны 4,7 тыс. кампаній - нерэзідэнтаў Беларусі, у тым ліку 2383 з Расіі, 442 з Літвы, 369 з Латвіі, 331 з Польшчы, 154 з Эстоніі і 94 з Германіі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі