31 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Лясгасы Беларусі нарыхтавалі амаль 10 тыс. т бярозавага соку, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства лясной гаспадаркі.
"Сезон нарыхтоўкі бярозавага соку падыходзіць да канца. Паводле аператыўных даных, лесагаспадарчыя ўстановы сабралі ўжо амаль 10 тыс. т карыснага напітку. Лідарамі ў гэтым годзе сталі лясгасы Брэсцкай вобласці: тут нарыхтавана звыш 4 тыс. т", - сказалі ў прэс-службе.
Толькі за апошнія суткі лесагаспадарчыя ўстановы нарыхтавалі звыш 750 т соку. Напітак практычна адразу ж рэалізуецца спажыўцам - насельніцтву і перапрацоўчым прадпрыемствам. "Пра любоў беларусаў да бярозавага соку сведчаць лічбы: з пачатку сезона грамадзяне купілі непасрэдна ў лясгасаў амаль 2 тыс. т карыснага напітку", - адзначылі ў прэс-службе.
Лясгасы прадавалі напітак і на экспарт. З пачатку года замежным спажыўцам было рэалізавана больш за 500 т соку. Кожны другі літр за мяжу паставілі лясгасы Гродзенскай вобласці (звыш 270 т).