Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

20 Кст 2015

Латвія зацікаўлена ў супрацоўніцтве з Беларуссю ў галіне навукі і ІТ

20 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Латвія зацікаўлена ў супрацоўніцтве з Беларуссю ў галіне навукі і ІТ. Аб гэтым паведаміла сёння міністр эканомікі Латвіі Дана Рэйзніецэ-Азола на прэс-канферэнцыі з нагоды адкрыцця Дзён Латвіі ў Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Дана Рэйзніецэ-Азола адзначыла, што Беларусь і Латвія захоўваюць цесныя гандлёва-эканамічныя і культурныя сувязі, аднак краінам неабходна пашыраць сферы супрацоўніцтва. Так, міністр эканомікі Латвіі лічыць, што акрамя традыцыйнага партнёрства ў сферы машынабудаўніцтва, дрэваапрацоўкі, транспарту і транзіту краінам трэба развіваць узаемадзеянне ў галіне навукі і ІТ. Спецыяльна для вывучэння перспектыўнага супрацоўніцтва ў гэтых сферах Дана Рэйзніецэ-Азола наведае Парк высокіх тэхналогій. "Латвія шукае шляхі, як стаць больш канкурэнтаздольнай краінай, і тут не абысціся без інфармацыйных тэхналогій. Мы бачым, што ў Беларусі гэта сфера развіта, тут ёсць добрыя спецыялісты", - адзначыла яна.

Дні Латвіі ў Беларусі праходзяць з 20 кастрычніка па 20 лістапада. Сёння ў Мінску адбудзецца латвійска-беларускі бізнес-форум, арганізатарамі якога выступаюць Латвійскае агенцтва інвестыцый і развіцця пры падтрымцы пасольства Латвіі ў Беларусі, Нацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі Беларусі і Беларуская гандлёва-прамысловая палата.

У адным з магазінаў на праспекце Дзяржынскага, 106 у Мінску сёння адкрыецца аддзел латвійскіх тавараў. З 21 па 23 кастрычніка пройдзе шэраг культурных мерапрыемстваў: кулінарны майстар-клас латвійскіх повараў, модны паказ брэнда латвійскага адзення Coo Culte на беларускім Тыдні моды, медыяснеданне ў фірменным магазіне Coo Culte, канцэрт спявачкі Aminata.

Гандлёвы абарот тавараў і паслуг Латвіі з Беларуссю ў 2014 годзе склаў 565,4 млн еўра, Беларусь стала 12-м партнёрам Латвіі па знешнім гандлі. Экспарт тавараў і паслуг у Беларусь склаў 212 млн еўра (1,5 працэнта ад агульнага аб'ёму экспарту Латвіі), імпарт - 353,5 млн еўра (2,4 працэнта аб'ёму імпарту Латвіі).

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі