5 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кітайска-беларускі цэнтр трансферу тэхналогій створаны ў кітайскай правінцыі Шаньдун, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА генеральны дырэктар навукова-тэхналагічнага парка БНТУ "Палітэхнік" Юрый Аляксееў.
"Мы пастаянна супрацоўнічаем з Кітаем у сферы навукі і інавацый. Гэтымі днямі стварылі сумесны Кітайска-беларускі цэнтр трансферу тэхналогій у горадзе Яньтай правінцыі Шаньдун. На цырымоніі адкрыцця цэнтра прысутнічала наша дэлегацыя", - сказаў Юрый Аляксееў.
Цэнтр створаны Яньтайскім упраўленнем навукі і тэхнікі і БНТУ. Мэта яго стварэння - сумесная навукова-інавацыйная дзейнасць Беларусі і Кітая, абмен дасягненнямі ў сферы высокіх тэхналогій.