13 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ІІ Кітайска-беларускі маладзёжны конкурс навукова-даследчых і інавацыйных праектаў пройдзе ў Мінску 20-21 мая, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях.
Асноўная мэта - падтрымка таленавітых маладых інаватараў і актывізацыя маладзёжнага супрацоўніцтва ў адукацыі, навуцы і тэхніцы. У мерапрыемстве прымуць удзел студэнты, магістранты, аспіранты і маладыя вучоныя з прэзентацыямі сваіх праектаў. Сярод намінацый - інфармацыйныя тэхналогіі, Big Data, робататэхніка, штучны інтэлект; матэрыялы і хімічныя прадукты, машынабудаванне і металургія; экалогія, рацыянальнае прыродакарыстанне, перапрацоўка адходаў, энергазберажэнне, сельская гаспадарка; медыцына, санітарыя, медыцынская тэхніка; адукацыйныя тэхналогіі, інавацыі ў эканоміцы, культуры і мастацтве. Пераможцы будуць узнагароджаны прызамі пасольства КНР у Беларусі.
Арганізуюць конкурс пасольства КНР у Беларусі, ДКНТ, Міністэрства адукацыі Беларусі, Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт, Інстытут Канфуцыя па навуцы і тэхніцы БНТУ і тэхнапарк БНТУ "Палітэхнік".