3 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кітай пусціў першы грузавы поезд у Лондан, паведамляе выданне China Daily.
Састаў будзе ісці па маршруце 12 тыс. км каля 18 сутак. Поезд пройдзе праз тэрыторыю Казахстана, Расіі, Беларусі, Польшчы, Германіі, Бельгіі і Францыі.
У грузавым поездзе ў Вялікабрытанію перавозяцца прадметы хатняга ўжытку, адзенне, тканіны, сумкі і чамаданы.
Перавозку ажыццяўляе кампанія Yiwu Timex Industrial Investment Co.