Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

23 Чэр 2017

Кітай можа стаць інвестарам будаўніцтва ГЭС на Заходняй Дзвіне

Кітай можа стаць інвестарам будаўніцтва ГЭС на Заходняй Дзвіне23 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кітаю прапанавана стаць інвестарам будаўніцтва ГЭС на Заходняй Дзвіне, паведамілі БЕЛТА ў Дзяржаўным камітэце па маёмасці Беларусі.

Цяпер кітайскі бок разглядае пілотны пералік беларускіх арганізацый з папярэднімі ўмовамі ўваходжання кітайскіх інвестараў у іх акцыянерны капітал. У гэтым пераліку 20 акцыянерных таварыстваў, два рэспубліканскія ўнітарныя прадпрыемствы і інвестыцыйны праект па будаўніцтве ГЭС на рацэ Заходняя Дзвіна. Пералік перададзены для разгляду цэнтральным і мясцовым дзяржаўным прадпрыемствам Кітая. Ужо відаць першыя вынікі работы, падкрэслілі ў ведамстве.

У Дзяржкаммаёмасці адбылася сустрэча старшыні камітэта Андрэя Гаева з дэлегацыяй прадстаўніцтва "Чайна Мерчантс Груп" у Цэнтральнай Азіі і краінах Балтыйскага рэгіёна, якая ўзначальваецца генеральным прадстаўніком прадстаўніцтва Ху Чжэнам. Удзельнікі сустрэчы адзначылі, што работа па ўваходжанні кітайскіх інвестараў у акцыянерны капітал беларускіх арганізацый, уключаных у пілотны пералік, будзе прадоўжана. Кіраўнік кітайскай дэлегацыі выказаў пажаданне інтэнсіфікаваць прапрацоўку з беларускімі міністэрствамі пытання аб магчымасці ўваходжання беларускіх прадпрыемстваў у лік рэзідэнтаў Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень". Паводле слоў Андрэя Гаева, з прадпрыемстваў у пілотным пераліку для ўваходжання ў індустрыяльны парк у якасці яго рэзідэнтаў прапануюцца ААТ "Прамсувязь" і ААТ "Мінскі завод ацяпляльнага абсталявання".

"Беларускі і кітайскі бакі адзначылі, што чакаецца вялікая сумесная работа і выказалі ўпэўненасць у яе поспеху. Андрэй Гаеў і Ху Чжэн сышліся на думцы, што кіраўнікі дзяржаў стварылі палітычную і юрыдычную платформу для развіцця адносін паміж Беларуссю і Кітаем, - расказалі ў Дзяржкаммаёмасці. - Мэта заключанага паміж дзяржкаммаёмасці дзвюх краін рамачнага пагаднення - перайсці да канкрэтных кантактаў паміж беларускімі і кітайскімі прадпрыемствамі. Пры гэтым адносіны паміж суб'ектамі гаспадарання павінны развівацца больш інтэнсіўна".

Акрамя таго, кітайская карпарацыя "Цзуншэнь" праяўляе цікавасць да ААТ "Гомсельмаш". У Пекіне прайшлі перагаворы паміж міністрам прамысловасці Беларусі Віталем Воўкам і шэфам па інвестыцыях кітайскай кампаніі. Па выніках перагавораў пасольства Беларусі ў Кітаі накіравала ў Мінпрам матэрыялы, прадстаўленыя карпарацыяй "Цзуншэнь". Цяпер вядзецца работа па вызначэнні ўмоў супрацоўніцтва.

У Дзяржкаммаёмасці таксама праінфармавалі, што падрыхтаваны праект указа "Аб пераўтварэнні рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства", які прадугледжвае пераўтварэнне ў 2017 годзе РУП "Ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга "Інстытут "Белдзяржпраект" у адкрытае акцыянернае таварыства, заснавальнікамі якога выступяць Беларусь і кампанія Beijing JianYi Invesment Development (Group) Co.Ltd (Кітай). Праект указа ўжо накіраваны на разгляд у беларускі ўрад. У адрас Індустрыяльна-камерцыйнага банка Кітая накіравана прэзентацыйная інфармацыя для разгляду і вывучэння магчымасці ўваходжання ў акцыянерны капітал ААТ "Банк Масква-Мінск".

На сустрэчы ў ведамстве абмеркавалі таксама візіт у Беларусь у канцы ліпеня старшыні Камітэта па кантролі і кіраванні дзяржаўнай маёмасцю пры Дзяржаўным савеце Кітая Сяа Яцыня і дзелавых колаў краіны. Гэты візіт арганізуецца ў рамках дасягнутых дамоўленасцей паміж кіраўнікамі дзяржаў з мэтай стымулявання супрацоўніцтва паміж беларускімі і кітайскімі прадпрыемствамі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі